RU BY EN 中文
Twitter Instagram

З 1 ліпеня 2021 года будуць устаноўлены новыя межы Магілёўскай вобласці і яе раёнаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 136 «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент удакладняе межы абласцей і раёнаў, устаноўленыя ў 1950‑я гады графічным спосабам на аснове існуючага ў той час картаграфічнага матэрыялу. «З цягам часу з-за меліярацыйных і культуртэхнічных работ, будаўніцтва аб’ектаў транспартнай інфраструктуры межы перасталі супадаць з цвёрдымі контурамі мясцовасці: рэкамі, меліярацыйнымі каналамі, дарожнай сеткай, ляснымі масівамі, прасекамі», – растлумачылі ў прэс-службе.

Для сучаснага вызначэння межаў прыменена тэхналогія, у аснове якой ляжыць выкарыстанне найноўшых магчымасцяў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, метадаў атрымання і апрацоўкі фотавыявы і аблічбоўкі зямельнага пакрыцця.

У адпаведнасці з указам, новыя межы Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей і іх раёнаў будуць устаноўлены з 1 ліпеня 2021 года.

Змены адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання абласцей, раёнаў, сельсаветаў будуць улічаныя ў адзіным рэестры адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь. Межы Гомельскай вобласці і яе раёнаў, якія супадаюць з дзяржаўнай мяжой Беларусі з Украінай, будуць зменены пасля завяршэння дэмаркацыі.

Да 1 снежня 2021 года адпаведныя змены таксама ўнясуць у адзіны дзяржаўны рэгістр нерухомай маёмасці, правоў на яго і здзелак з ім і рэестр адрасоў Рэспублікі Беларусь цэнтралізавана ў межах сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія прадугледжваюцца Дзяржкаммаёмасці на маёмасныя адносіны, картаграфію і геадэзію.

За выдачу (афармленне) дакумента, які сведчыць права на зямельны ўчастак, пошліна спаганяцца не будзе. Да памеру платы за дзяржаўную рэгістрацыю зямельных участкаў, правоў, абмежаванняў (абцяжаранняў) правоў на іх і ўнясенне выпраўленняў у дакументы рэгістра нерухомасці, а таксама да тарыфаў на паслугі па падрыхтоўцы звестак для дзяржаўнай рэгістрацыі і ўнясення выпраўленняў устанаўліваюцца паніжальныя каэфіцыенты.

Грамадзяне, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы будуць вызваленыя ад платы за ўнясенне змяненняў у дакументы, якія змяшчаюць звесткі аб адрасе.

Указ не пацягне неабходнасці паведамлення дзяржаўным органам аб змене месца знаходжання юрыдычнай асобы, унясення змяненняў у дакументы, якія змяшчаюць звесткі аб адрасе (устаноўчыя дакументы, пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальных прадпрымальнікаў, спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі), дакументы аб рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства і месцы знаходжання і іншыя). Адпаведныя змены ў дакументы ўносяцца адначасова з унясеннем у іх іншых змяненняў у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, і (або) па ініцыятыве юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў або грамадзян.

Дзеянне дагавораў арэнды зямельных участкаў, межы якіх змяняюцца, захоўваецца да спынення тэрміну арэнды.

«У сакавіку 2019 года аналагічным указам былі аптымізаваны межы Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей і іх раёнаў», – нагадалі ў прэс-службе Прэзідэнта.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая