RU BY EN 中文
Twitter Instagram

З 10 сакавіка па 15 красавіка праводзіцца другі этап абласнога конкурсу «Магілёў –бацька Сталінграда». Спіс пытанняў

З 10 сакавіка па 15 красавіка праводзіцца другі этап абласнога конкурсу «Магілёў –Бацька Сталінграда», прысвечанага 80-годдзю гераічнай абароны горада Магілёва і Магілёўскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.

Удзельнікам неабходна аформіць адказы на 20 пытанняў і даслаць іх на адрас: 212030, г. Магілёў, завул. Пажарны, 7, з абавязковай пазнакай «На конкурс “Магілёў– бацька Сталінграда”». Тэлефон для даведак: (80222) 77 09 20.

Пытанні 2-га тура конкурсу

1. У пачатку ліпеня 1941 года з пакоя-сейфа ў будынку Магілёўскага абкама КП(б)Б знікла святыня беларускага народа –Крыж Ефрасінні Полацкай і іншыя культурна-гістарычныя каштоўнасці Дзяржаўнага фонду. Назавіце версіі з іх кароткім апісаннем: куды маглі быць вывезены каштоўнасці з Магілёва і дзе яны могуць знаходзіцца цяпер?

2. Гэта стралковая дывізія сустрэла вайну ў Брэсцкай крэпасці і з баямі адступала на ўсход. У ліпені 1941 года рэшткі дывізіі выйшлі ўПрапойскі раён да ракі Проня, дзе занялі абарону. Назавіце дывізію, а таксама пакажыце, хто камандаваў дывізіяй (званне, прозвішча) у Брэсцкай крэпасці і ў Прапойскім раёне?

3. Генерал, камандзір корпуса Чырвонай Арміі, адхілены ад пасады за няўдалы штурм Крычава ў канцы ліпеня 1941 года і ледзь пазбег суда ваеннага трыбунала 13-й арміі? Яго далейшы ваенны лёс у 1941 годзе.

4. Стралковае злучэнне Чырвонай Арміі (нумар і прозвішча камандзіра), якое прыбыло ў ліпені 1941 года ў Магілёўскую вобласць для абароны Дняпроўскай мяжы з аўтаномнай ССР немцаў Паволжа.

5. Назваць пяхотнае падраздзяленне вермахта, якое пасля 20 ліпеня 1941 года на працягу некалькіх дзён штурмавала ў Магілёве аўтадарожнымост праз р. Днепр.

6. Стралковыя, паветраныя і механізаваныя карпусы Чырвонай Арміі(нумары), якія ўдзельнічалі ў абароне Магілёўскай вобласці ў ліпені-жніўні 1941 года.

7. Назваць месцазнаходжанне штаба 13-й арміі Заходняга фронту 11 ліпеня 1941 года.

8. Дзе ў сістэме абароны г. Магілёва знаходзіўся 507-ы стралковы полк і які загад выконваў 16 ліпеня 1941 года (назваць населеныя пункты і баявую задачу)?

9. Вядома, што Магілёўскае ваеннае пяхотнае вучылішча было створана 1 студзеня 1940 года (загад наркама абароны СССР ад 31 снежня 1939 года). Колькі курсантаў першага набору вучылішча было зацверджана мандатнай камісіяй у студзені 1940 года?

10. Калі і дзе (дата, горад) прайшоў першы выпуск і колькі курсантаў было выпушчана тады з Магілёўскага пяхотнага вучылішча?

11. Генерал Чырвонай Арміі, камандзір стралковага злучэння, узнагароджаны ў жніўні 1941 года за гераічную абарону Дняпроўскага і Сожскага рубяжоў на Магілёўшчыне найвышэйшай узнагародай СССР –ордэнам Леніна. Назавіце гэтага генерала.

12. 121-я стралковая дывізія была сфарміравана ў верасні 1939 года ў г. Магілёве, а ў 1941 годзе перад вайной базіравалася ўжо ў Бабруйску і ваколіцах. Назавіце газету, якая выдавалася ў злучэнні напярэдадні вайны.

13. Легендарны савецкі лётчык, які ўдзельнічаў у абароне Магілёва, збег з палону, захапіўшы нямецкі самалёт. Пасля вайны ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

14. Якія авіяпалкі (нумары палкоў і авіядывізіі, у якую яны ўваходзілі) напярэдадні вайны базіраваліся ў Магілёве на Лупалаўскім аэрадроме. Назваць дату, да якой дзейнічаў аэрадрому ліпені 1941 года.

15. Назваць савецкую танкавую дывізію (нумар і прозвішча камандзіра), цалкам укамплектаваную матэрыяльнай часцю, у тым ліку танкамі Т-34, якая ў 1941 годзе ўдзельнічала ў абароне Сожскага рубяжа на Магілёўшчыне.

16. Адкуль у ліпені 1941 года прыбыў у Магілёўскую вобласць 20-ы стралковы корпус (штаб і корпусныя падраздзяленні) генерала С. І. Яроміна?

17. Ці меліся ў абаронцаў Магілёва танкі (калі так, то назваць прыкладную колькасць і класіфікацыю)?

18. Назавіце асноўнае месца пераправы на Сожы(у межах Магілёўскай вобласці), куды пасля 17 ліпеня 1941 года выходзілі з акружэння савецкія войскі, якія адыходзілі з захаду.

19. Назваць стацыянарныя і палявыя аэрадромы ваенна-паветраных сіл Чырвонай Арміі, якія ў чэрвені-ліпені 1941 года дзейнічалі ў Аршанскім, Шклоўскім, Магілёўскім і Быхаўскім раёнах?

20. Назваць дату і апошнія раённыя цэнтры Магілёўскай вобласці, занятыя немцамі ў 1941 годзе.

Нагадаем: конкурс праводзіцца ў форме віктарыны ў два этапы. У першым – з 15 студзеня па 22 лютага 2021 года – удзельнікам неабходна было даць адказы на 20 пытанняў па гісторыі абароны г.Магілёва і Магілёўскай вобласці ў 1941 годзе.

Пасля кожнага этапу даюцца прамежкавыя вынікі.

У сувязі з тым, што ў віктарыне выкарыстаны пытанні рознай катэгорыі складанасці, адказы на пытанні ацэньваюцца ад 1 да 3 балаў. Максімальная колькасць балаў, якую можна было набраць у першым туры, – 50 балаў, у другім –60 балаў.

Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях:

«Навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі» (навучэнцы школ, аб’яднанняў па інтарэсах, ліцэяў агульнай сярэдняй адукацыі);

«Навучэнская моладзь» (навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі, устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнты);

«Працоўная моладзь» (ва ўзросце да 30 гадоў уключна).

Журы абласнога конкурсу ацэньвае правільнасць і паўнату адказаў, выкарыстанне вынікаў пошукава-даследчай працы, эстэтыку афармлення.

Агульнае падвядзенне вынікаў конкурсу – 5 мая 2021 года.

Паважаныя ўдзельнікі! Уважліва чытайце заданні, у 1 туры некаторыя з вас адказалі толькі на частку пытання, страціўшы пры гэтым балы. Просьба не забываць пазначаць свае поўныя даныя. Работы прымаюцца толькі ў друкаваным выглядзе з абавязковым указаннем тэкстаў саміх пытанняў. Журы конкурсу нагадвае, што адказы на пытанні 2 тура конкурсу прымаюцца да 15 красавіка!!!

П А Л А Ж ЭНН Е аб абласным конкурсе «Магілёў – бацька Сталінграда», прысвечаным 80-годдзю гераічнай абароны горада Магілёва і Магілёўскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх акупантаў

Рэд.

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая