У Дзень Святой Тройцы, 12 чэрвеня, на крыніцах «Байкова» Чавускага раёна традыцыйна пройдзе міжрэгіянальнае свята-конкурс «Зялёныя святкі», дзявятыя па ліку. Галоўная разыначка фэсту – конкурс рэгіянальных карагодаў і гульнявых элементаў эпізода абраду «Кумленне», падчас якога дзяўчаты абменьваюцца стужкамі ў знак доўгага сяброўства. Адной з цэнтральных падзей свята стане асвячэнне крыніц, пасля чаго кожны зможа набраць крынічнай вады і акунуцца ў купель.
– Сёлета падрыхтавалі для гасцей свята цікавую праграму, – адзначыла галоўны спецыяліст сектара культуры Чавускага райвыканкама Надзея Падалякіна. – На фестывалі будуць працаваць выстава-продаж вырабаў прыкладнога мастацтва народных майстроў і ўмельцаў Магілёўскай вобласці, спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі. Удзельнікі конкурсу змогуць праявіць сябе ў наступных намінацыях: «Найлепшы карагод», «Троіцкая варажба», «Святочныя Троіцкія спевы».
Госці фестывалю змогуць пачаставацца стравамі традыцыйнай кухні, пацешыцца на аўтэнтычных лакацыях. Для жадаючых прыняць удзел у святкаванні Троіцы да Байкоўскіх крыніц будзе арганізаваны дадатковы рэйс аўтобуса 12 чэрвеня а 10.00 з аўтастанцыі Чавусы, а 16.00 – з Байкоўскіх крыніц.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
13.08.2025 - 12:23
Наватарства і крэатыўнасць. НЦСІ пачаў прыём заявак маладых мастакоў на рэспубліканскі конкурс
12.08.2025 - 11:07
Рэгіянальнае свята-кірмаш «Дзень варэння» пройдзе 15 жніўня ў Чэрыкаве
11.08.2025 - 14:39
Народныя промыслы і фальклор: фестываль «Дрыбінскія таржкі» пройдзе 15–16 жніўня на Магілёўшчыне
22.07.2025 - 13:06
Выстава жывапісу Сяргея Масіхі «Мой ты Сож, як мне люб і прыгож!..»
15.07.2025 - 15:45
Стала вядома праграма фестывалю «Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2025»