RU BY EN 中文
Twitter Instagram

З настроем і поўным ходам: у Шклоўскім раёне набірае абароты ўборачная

У Шклоўскім раёне набірае абароты ўборачная: у ЗАТ «Вялікія Славені» ідзе ўборка азімага ячменю.

На ўборцы гэтай культуры задзейнічана 8 камбайнаў. Работы ў палях ідуць ужо чацвёрты дзень.

Як расказаў галоўны аграном ЗАТ «Вялікія Славені» Руслан Краўцоў, калі дазволіць надвор'е - ужо да вечара тут скончаць збіраць ураджай азімага ячменю. «Палявыя працы ідуць поўным ходам. Ураджайнасць у параўнанні з мінулым годам радуе, нягледзячы на сюрпрызы, якое дадало нам надвор'е. На гэты момант ураджайнасць складае 50-55 ц/га, - расказаў ён. - Убралі ўжо 290 га, у засекі паклалі больш за 1,6 тыс. т».

Агульная плошча азімага ячменю ў гаспадарцы - 350 га. Агульны вал па ячменю плануецца каля 2 тыс. т.

Сярод тых, хто сёння ўбірае ўраджай, - механізатар Уладзімір Сафронаў. У гаспадарцы працуе ўжо больш за 20 гадоў і прафесію сваю любіць. «Я сам родам з вёскі, заўсёды бачыў гэтую працу ў вёсцы, сам працаваў. Дык вось і атрымалася, што застаўся ў сельскай гаспадарцы. І аб выбары сваім ніколі не шкадаваў. Калі ў камбайне па полі ідзеш, як быццам на караблі па моры. Вецер, поле ўсё хвалямі ідзе - гэта так прыгожа, - распавёў ён. - Падчас працы заўсёды адчуваеш і асабістую адказнасць, таму што нам даверана ўбраць той ураджай, які гадавалі амаль год, у які ўкладвалі сілы шмат людзей».

Механізатар выказаў упэўненасць - з хлебам будзем. «У нас кожны сезон баявы настрой, без гэтага ніяк у нашай справе. Прадпрыемства забяспечыла ўсім неабходным, ёсць усё для камфортнай працы. З усім справімся! І з надвор'ем таксама», - сказаў на заканчэнне ён.

Усяго ў гаспадарцы каля 1,9 тыс. га збожжавага кліну без уліку кукурузы.

Па словах галоўнага агранома, працы наперадзе нямала. Закончаць уборку азімага ячменю - пяройдуць на азімы рапс. «Усе зараджаныя на працу і гатовыя да яе. Камбайны выпрабавалі, зернесушыльныя комплексы, у нас іх два, паўнацэнна праверылі - пакуль дасушваем збожжа. Сушылкі працуюць практычна ў кругласутачным рэжыме», - адзначыў ён.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая