За 9 месяцаў бягучага года ў Магілёўскай вобласці санаторна-курортным лячэннем і аздараўленнем скарысталася больш за 5,7 тыс.дзяцей і падлеткаў, якія пражываюць альбо навучаюцца на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.
– За 9 месяцаў 2020 года ў Магілёўскай вобласці скарысталася санаторна-курортным лячэннем і аздараўленнем 5 775 дзяцей і падлеткаў, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС, – праінфармавалі ў цэнтры. – З іх 5 660 дзяцей – у складзе арганізаваных груп, 115 дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў –у суправаджэнні бацькоў. Непасрэдна санаторна-курортнае лячэнне атрымалі 1 482 школьнікі.
У цэнтры адзначылі, што дзеці праходзілі аздараўленне і лячэнне ў 22 здраўніцах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі, а 140 дзяцей змаглі яго атрымаць у санаторыі «Белая Русь»(г. Туапсэ, Краснадарскі край, Расійская Федэрацыя).
Спецыялісты нагадалі, што забеспячэнне санаторна-курортным лячэннем і аздараўленнем дзяцей, якія пражываюць або навучаюцца на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, з’яўляецца адной з важных задач для Магілёўскай вобласці.
– Непаўналетнія, якія пражываюць або навучаюцца на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення, у зоне з правам на адсяленне і ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем, маюць права на штогадовае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне або аздараўленне, – праінфармавалі ў цэнтры. – У кожнай здраўніцы рэспублікі маецца ўсё неабходнае, каб забяспечыць эфектыўнае санаторна-курортнае лячэнне, аздараўленне і паўнавартасны адпачынак дзяцей. Дзякуючы геаграфічнаму размяшчэнню, высокай якасці прадуктаў харчавання, шырокаму спектру прыродных гаючых фактараў, лячэбнай базе санаторна-курортных арганізацый кожнае дзіця на працягу тэрміну знаходжання праходзіць неабходны курс санаторна-курортнага лячэння або аздараўлення згодна з медыцынскай даведкай аб стане здароўя.
У гэтым годзе пэўныя карэктывы ў працэс аздараўлення унёс, у прыватнасці, каранавірус. Так, у 2019-м за 9 месяцаў у Магілёўскай вобласці санаторна-курортным лячэннем і аздараўленнем скарысталася 7 098 дзяцей і падлеткаў рэгіёнаў, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС. Прычым дзеці атрымлівалі аздараўленне і лячэнне ў 19 здраўніцах, размешчаных як на тэрыторыі Беларусі, так і за мяжой. У прыватнасці, не толькі ў Туапсэ, але і ў Сочы, а таксама ў Анапе.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.08.2025 - 09:56
09.07.2025 - 14:44
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Міністэрства аховы здароўя нагадала парадак
08.07.2025 - 10:19
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці
07.07.2025 - 14:42
У Дзень Незалежнасці ў Магілёўскай вобласці нарадзілася 16 малышоў
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы