RU BY EN 中文
Twitter Instagram

За 2019 год у кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br1 305,3 млн.

За 2019 год у кансалідаваны бюджэт рэгіёна паступіла Br1 305,3 млн. У параўнанні з 2018-м даходы бюджэту павялічыліся на 9,4%, або Br112,3 млн. у фактычным вылічэнні. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.

Значную долю паступленняў прынеслі бюджэту падаходны падатак – 35,5% (Br463,9 млн.), падатак на дабаўленую вартасць – 12,5% (Br162,6 млн.), падатак на прыбытак – 10,1% (Br131,4 млн.), акцызы – 7,2% (Br93,9 млн.). Аб’ёмы плацяжоў па падатку на нерухомасць склалі 5,9%, падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання – 4,2%.

Дзяржаўныя арганізацыі ўнеслі ў казну 61,9% паступленняў, недзяржаўныя – 30%, індывідуальныя прадпрымальнікі – 4,2%, фізічныя асобы – 3,9%.

Амаль палову даходаў (44,5%) забяспечылі бюджэту вобласці плацельшчыкі Магілёва. Плацельшчыкі Бабруйска ўнеслі 17,8%, Клімавіцкага раёна – 4,8%, Магілёўскага – 4%, Асіповіцкага – 3,1%, Крычаўскага – 2,6%, Касцюковіцкага – 2,4%, Горацкага – 2%, Быхаўскага раёна – 1,6%, Мсціслаўскага – 1,2% і інш.

У фарміраванні бюджэту ўдзельнічала 420,4 тыс. плацельшчыкаў, у тым ліку 15,7 тыс. арганізацый, 24,7 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і 380 тыс. фізічных асоб.

19,1% агульных паступленняў забяспечана дзесяццю буйнымі плацельшчыкамі, сярод іх РУП «Магілёўэнерга», ААТ «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод», ЗАТ «Бабруйскі бровар», Магілёўскі філіял РУП «Белтэлекам», ААТ «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання», РУП «Магілёўаблгаз», ТАА «Кронахем», філіял ТАА «Еўрагандаль» у г. Магілёве, РУП «Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт», СТАА «Аазіс Груп».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая