За дзеючага Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку, які ўдзельнічае ў электаральнай гонцы, ужо сабрана больш за 700 тыс. подпісаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў журналістам у час наведвання стадыёна «Трактар».
«Мяне ўчора інфармавалі, што на сённяшні момант больш за 700 тысяч подпісаў сабрана. Недзе так», - расказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў, што пакуль у яго не было часу ўважліва сачыць за выбарчай кампаніяй, паколькі ў канцы года назбіралася дастаткова спраў, было шмат паездак як па краіне, так і за мяжу. Акрамя таго, неабходна было яшчэ пракантраляваць завяршэнне ўборачнай кампаніі.
«Людзей трэба накарміць. У нас сёння ёсць усё і нават больш за тое, што мы чакалі, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Аграрыі адзначаюць свята сваё святое. Дзякуй ім вялікі. Я нездарма паехаў па «Дажынках» - для таго, каб падзякаваць людзям і паглядзець зверху, як яны выконваюць мае даручэнні, асабліва як аруць глебу, паднімаюць зябліва. Гэта асноўная работа, якая ў нас засталася».
Вяртаючыся да пытанняў выбарчай кампаніі, Аляксандр Лукашэнка расказаў, што прапаноўваў ужо завяршыць збор подпісаў у падтрымку сваёй кандыдатуры. Аднак кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой адзначыў, што людзям трэба даць магчымасць падтрымаць свайго лідара.
«Мы не нагнятаем абстаноўку. Я запланаваў перагаварыць з кіраўніцтвам ініцыятыўнай групы, падзякаваць ім на першым этапе. І пагаварыць, як мы далей будзем рухацца. Галоўнае, каб «альтэрнатыўшчыкі» таксама збіралі свае подпісы. Але, як мне дакладваюць, людзі не вельмі ідуць на тое, каб ставіць подпіс за іншага кандыдата. Мяне гэта радуе і вельмі сур'ёзна напружвае: для мяне самае страшнае - гэта давер людзей, - заявіў Прэзідэнт. - І людзі пасля 2020 года паглядзелі і думаюць: мы краіну можам страціць, давайце будзем цаніць тое, што ёсць. І вось, зыходзячы з гэтага, ідуць, але не вельмі на подпісы за іншых».
Збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты стартаваў 7 лістапада і завершыцца 6 снежня 2024 года. Ажыццяўляць збор подпісаў могуць толькі члены ініцыятыўнай групы на пікетах (у месцах, не забароненых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі), а таксама па месцы жыхарства, працы (службы) выбаршчыкаў.
Цэнтрвыбаркамам былі зарэгістраваны сем ініцыятыўных груп у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты. Аднак 12 лістапада стала вядома, што двое прэтэндэнтаў вырашылі спыніць далейшы ўдзел у электаральнай кампаніі. Аб гэтым заявілі старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын», начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава і старшыня Рэспубліканскага савета грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз афіцэраў» Сяргей Бобрыкаў.
Такім чынам, цяпер прадаўжаецца збор подпісаў у падтрымку вылучэння пяцярых кандыдатаў у Прэзідэнты.
Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.02.2025 - 13:15
Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды і генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу
18.02.2025 - 08:58
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці
13.02.2025 - 17:59
Аляксандр Лукашэнка падпісаў змяненні ў закон аб дарожным руху
13.02.2025 - 09:24