На працягу 6 месяцаў 2024 года адзначана стабільная работа санаторна-курортных арганізацый Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Беларусі.
За шэсць месяцаў гэтага года санаторыямі рэгіёна было рэалізавана 16 тыс. 556 пуцёвак. З агульнага аб'ёму прададзеных пуцёвак 45,3% - пуцёўкі, рэалізаваныя Рэспубліканскаму цэнтру па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню насельніцтва, на рэалізацыю юрыдычным асобам - 26,6%, фізічным і 28,1%. Пры гэтым продаж пуцёвак праз турыстычныя арганізацыі павялічыўся ў 1,5 раза.
Выручка ад рэалізацыі паслуг склала Br16217,2 тыс., або 102,8%да адпаведнага перыяду мінулага года, у тым ліку ад рэалізацыі паслуг замежным грамадзянам Br2776,2 тыс., або 115,1%да шасці месяцаў 2023 года.
Выручка ад рэалізацыі дадатковых платных паслуг склала Br1939,1 тыс. рублёў або на 20,8% больш, з іх медыцынскіх - Br1421,4 тыс. рублёў або на 11,7% адпаведна.
Значным напрамкам у рабоце санаторна-курортных арганізацый з'яўляецца экспарт паслуг. За 6 месяцаў бягучага года ў здраўніцах Магілёўшчыны атрымалі санаторна-курортнае лячэнне 2678 чалавек з блізкага і далёкага замежжа, з іх грамадзяне Расійскай Федэрацыі склалі 2445 чалавек або 91,3%. Агульная колькасць замежных грамадзян узрасла на 5,5%.
З іх 1548 чалавек прыняў санаторый ім. У.І.Леніна, на долю якога прыйшлося 57,8% ад усіх замежных грамадзян, якія знаходзяцца ў санаторыях вобласці.
У мэтах павышэння попыту на санаторна-курортныя і аздараўленчыя паслугі, забеспячэння стабільнай работы, санаторыямі вобласці пастаянна ўдасканальваецца матэрыяльная база, укараняюцца новыя віды паслуг.
За 6 месяцаў бягучага года санаторна-курортнымі і аздараўленчымі арганізацыямі на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы было накіравана звыш Br1418,9 тыс. З гэтай сумы найбольшая колькасць сродкаў 71,4 працэнта была накіравана санаторыямі «Шыннік» ААТ «Белшына» і «Сосны» ААТ «Магілёўхімвалакно» - Br1012,7 тыс.
У санаторыях вяліся рамонтныя работы, набывалася медыцынскае і тэхналагічнае абсталяванне, распрацоўваліся новыя віды медыцынскіх паслуг.
Усімі здраўніцамі вобласці праводзіцца работа па прасоўванні санаторна-курортных паслуг праз удзел у выставачных мерапрыемствах, выкарыстанне СМІ, укараненне скідак, акцыі, дадатковыя рэкламныя мерапрыемствы, укараненне новых відаў паслуг.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.02.2025 - 08:32
На мадэрнізацыю ўстаноў аховы здароўя Магілёўшчыны ў 2024 годзе было накіравана Br170 млн
17.02.2025 - 18:16
Новая тэхналогія дыягностыкі сэрца - у Магілёўскай паліклініцы № 2 з'явіўся сучасны кардыядатчык
10.02.2025 - 17:19
22.01.2025 - 09:15
На базе Магілёўскай бальніцы №1 адкрыўся філіял кафедры Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта