За студзень-чэрвень 2018 года ў Магілёўскай вобласці ўведзена ў эксплуатацыю 120 тыс. кв. м агульнай плошчы жылых дамоў пры гадавым заданні 327 тыс. кв. м. У тым ліку 39 тыс. кв. м пабудавана з дзяржаўнай падтрымкай, паведамілі ў камітэце па архітэктуры і будаўніцтву аблвыканкама.
Паводле інфармацыі суразмоўцаў, здадзена 385 кватэр для 353 шматдзетных сем'яў; 6 – для грамадзян, якія пражываюць у старых і аварыйных жылых дамах; 31 – сацыяльнага карыстання; 9 дамоў (кватэр) у сельскагаспадарчых арганізацыях рэгіёну.
У індывідуальным будаўніцтве ўведзена ў эксплуатацыю 47,2 тыс. кв. м жылля.
У апошнія гады структура жыллёвага будаўніцтва па Магілёўскай вобласці істотна змянілася, адзначылі спецыялісты. Калі раней значная ўдзельная вага ўзведзенага жылля прыходзілася на будаўніцтва з выкарыстаннем сродкаў кансалідаванага бюджэту і дзяржаўнай падтрымкі ў выглядзе льготных крэдытаў банкаў (52,5% у 2014-м, 47,4% у 2015-м), то ў апошнія тры гады яна займае каля 30%.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.08.2025 - 10:51
12.08.2025 - 15:13
СЭЗ «Магілёў» і расійская кампанія АТ «Атам-ТОР» маюць намер развіваць стратэгічнае партнёрства
12.08.2025 - 10:05
Жніво на Магілёўшчыне: як новыя камбайны і вопытныя механізатары збіраюць ураджай 2025
12.08.2025 - 09:26
У Беларусі дадзены старт першым закупкам з адной крыніцы на электроннай гандлёвай пляцоўцы
11.08.2025 - 09:43
08.08.2025 - 14:32