RU BY EN 中文
Twitter Instagram

За суткі колькасць хворых на каранавірус у Магілёўскай вобласці вырасла на 5 чалавек

На сённяшні дзень, 7 красавіка, устаноўлены 21 выпадак каранавіруснай інфекцыі ў Магілёўскай вобласці. Паводле інфармацыі галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Магілёўскай вобласці Святланы Нячай, апошнія зарэгістраваныя выпадкі інфекцыі – гэта пацверджаныя факты кантактаў першага ўзроўню па раней выяўленых захворваннях.

Асноўныя тэрыторыі распаўсюджвання віруса засталіся ранейшымі. Пры гэтым інфекцыяністы кажуць, што па асобных даследаваннях ідзе пацвярджэнне вынікаў, таму названая колькасць захварэлых на каранавірус будзе павялічвацца.

Што рабіць зараз? Медыкі ўпэўнены: насельніцтва павінна прытрымлівацца прафілактычных мер. У першую чаргу – гэта сацыяльнае дыстанцыяванне, максімальнае захаванне правілаў асабістай гігіены і рэспіраторнага этыкету. Таксама эпідэміёлагі нагадваюць, што шматразовыя ахоўныя маскі неабходна мыць і прасаваць, каб яны выконвалі сваё прызначэнне.

Дарэчы, прынятыя меры па прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі істотна скарацілі колькасць фактаў захворванняў на кішэчныя інфекцыі ў Магілёўскай вобласці.

ТРК «Магілёў»

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая