За тры дні датэрміновага галасавання ўдзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прыняло 26,14% выбаршчыкаў рэгіёна. Пра гэта паведамілі ў абласной камісіі.
Паводле слоў суразмоўцаў, датэрміновае галасаванне па-ранейшаму праходзіць у спакойнай абстаноўцы. Камісіі працуюць у адпаведнасці з патрабаваннямі Выбарчага кодэкса і праводзяць усе неабходныя працэдуры.
Нагадаем: датэрміновае галасаванне завяршаецца заўтра, 8 жніўня ў 19.00. Прагаласаваць у Магілёўскай вобласці зараз можна на 697 участках (яшчэ 34 адкрыецца ў асноўны дзень галасавання ў санаторных і медыцынскіх установах). У рэгіёне ў спісы выбаршчыкаў унесена больш за 800 тыс. грамадзян.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.10.2025 - 16:50
«Вялікае шчасце і вялікая адказнасць». Жанчын Магілёўскай вобласці павіншавалі з Днём маці
13.10.2025 - 12:44
Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне гендырэктараў «Белшыны», «Магілёўхімвалакно» і «Гомсельмаша»
10.10.2025 - 10:40