Аляксей Бабкоў – урач-рэнтгенолаг, загадчык рэнтгеналагічнага аддзялення Магілёўскай бальніцы № 1. У красавіку гэта аддзяленне стала важнай часткай інфекцыйнага шпіталя для каранавірусных пацыентаў.
Першага пацыента з каранавірусам тут прынялі ў пачатку красавіка. Дарэчы, дзяўчыну паспяхова пралячылі і даўно выпісалі. Зараз хворых шмат. Але такую сітуацыю ў стацыянары прагназавалі і да яе падрыхтаваліся.
Кабінет КТ, рэнтген абсталявалі відэакамерамі. Пасля падзелу бальніцы на чыстую і брудную зоны гэта было неабходна, каб павысіць якасць абслугоўвання пацыентаў і хуткасць апрацоўкі інфармацыі. На гэтым здымку, тлумачыць урач, відаць: лёгкія пашкоджаныя на 80–90%, і прымаць рашэнне трэба хутка. На шчасце, такіх цяжкіх пацыентаў нямнога.
Аляксей Бабкоў узгадвае, што падобная сітуацыя была ў 2009 годзе, калі буяніў свіны грып. Так што ў загадчыка аддзялення вопыт быў, а вось яго маладыя калегі праходзяць з каранавірусам сапраўднае баявое хрышчэнне.
Мы часта ў руціне дзён забываемся глядзець на неба, радавацца сонейку і ўсмешкам дзяцей. І часта не памятаем, што нам належыць самы бясцэнны дар – жыццё! А захаваць яго нам дапамагаюць людзі ў белых халатах.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 11:09
24.11.2025 - 12:18
24.11.2025 - 11:04
Новы МРТ-апарат у дзіцячай абласной бальніцы Магілёва (відэа)
18.11.2025 - 11:10
Новыя магчымасці ў абследаванні, лячэнні. Што зменіцца ў Магілёўскай паліклініцы №8 пасля капрамонту
12.11.2025 - 14:38
12.11.2025 - 12:33