Замена драўляных вокнаў на пластыкавыя ў дзіцячых дашкольных установах Магілёва вядзецца па прынцыпе прыярытэтнасці, гэта значыць у першую чаргу мяняюцца аконныя рамы з максімальным зносам у спальных і гульнявых пакоях. Гэта было адзначана ў ходзе абмеркавання названага праекта на нарадзе ў Магілёўскім гарвыканкаме. Пры гэтым звярталася ўвага, што ва ўсіх дзіцячых садках тэмпературны рэжым унутры памяшканняў вытрымліваецца.
Па даручэнні старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца на працягу двух гадоў, бягучага і наступнага, у Магілёве заменяць драўляныя вокны на пластыкавыя ва ўсіх дзіцячых дашкольных установах. Праект умоўна падзелены на два этапы. У межах першага плануюць зрабіць замену вокнаў на 40% ад агульнай колькасці дзіцячых дашкольных устаноў (усяго іх 96).
У ходзе абмеркавання дэталяў рэалізацыі гэтага праекта адзначалася, што да цяперашняга часу на асобных аб’ектах, якія знаходзяцца ў спісах першага этапу праекта, замена вокнаў на сучасны аналаг ўжо праведзена або праведзена часткова, яшчэ больш за дваццаць аб’ектаў знаходзяцца ў вытворчасці: па іх вызначаецца выканаўца работ.
Астатні аб’ём вокнаў будзе заменены ў межах другога этапу, рэалізацыя якога запланавана на 2020 год.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.02.2025 - 15:35
Пазачарговая трынаццатая сесія абласнога Савета дэпутатаў пройдзе 5 сакавіка ў Магілёве
25.02.2025 - 14:24
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 1 сакавіка
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46