Пераможцамі конкурсу «Найлепшы экспарцёр 2019 года» сталі 22 прадпрыемствы, паведаміў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч. У іх ліку – замежнае ТАА «ВМГ Індустры».
Гэта кампанія міжнароднага дрэваапрацоўчага холдынгу VMG з цэнтральным офісам у Клайпедзе (Літва). Створанае ў 2009 годзе ў СЭЗ «Магілёў» прадпрыемства, – адзін з найбуйнейшых комплексаў дрэваапрацоўчых і мэблевых фабрык на тэрыторыі ва Усходняй Еўропе. Складаецца з трох заводаў, якія займаюцца вытворчасцю драўнянастружкавых пліт (ДСП), мэблі і гнутаклееных дэталяў з драўніны. Большая частка прадукцыі, каля 95%, ідзе на экспарт.
«Звычайна на працягу многіх гадоў у канцы мая мы праводзілі цырымонію ўшанавання і ўзнагароджання пераможцаў конкурсу, падводзілі вынікі і адзначалі дасягненні, якія прыносяць нашы прадпрыемствы ў экспартным кірунку. Мы шкадуем, што сёлета вымушаны перайсці ў іншы фармат, хоць захоўваем жаданне ўсё ж правесці сяброўскую сустрэчу з пераможцамі і спадзяёмся, што зможам гэта зрабіць у верасні», – адзначыў Старшыня БелГПП.
Уладзімір Улаховіч падкрэсліў, што экспарт для Беларусі–найважнейшы элемент эканамічнага жыцця, асабліва з улікам таго, што эканамічны профіль краіны–прамысловы, а сельская гаспадарка носіць індустрыяльны характар.
Конкурс традыцыйна праводзіцца па 22 намінацыях. У кожнай з іх былі вызначаны пераможцы, а прадпрыемствы, якія набралі максімальна блізкую да пераможцы колькасць балаў і паказалі выдатныя вынікі ў экспарце прадукцыі і паслуг, узнагароджаны заахвочвальнымі дыпломамі. У гэты раз у фінал выйшлі 163 прадпрыемствы, што амаль на 10% больш, чым у мінулым годзе.
Асноўным арганізатарам конкурсу выступае БелГПП.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 09:15
21.11.2025 - 11:17
18.11.2025 - 17:59
Павышэнне эканамічнай бяспекі: у Магілёве адбыўся семінар па падтрымцы айчыннага вытворцы
18.11.2025 - 12:13
Стала вядома, калі ў Магілёўскай вобласці зазіхацяць прылаўкі крам
18.11.2025 - 09:41
Магілёўская вобласць заклала ў стабфонд 18 тыс. тон агародніны і яблыкаў
17.11.2025 - 15:00