У сёлетнім фестывалі прафесійнага майстэрства «АкадэміяПрофі2023» за званне лепшых будуць спаборнічаць навучэнцы васьмі аграрна-тэхнічных каледжаў з Клічава, Крычава, Клімавічаў, Пінска, Лепеля Гарадка, Мар'інай Горкі, горада Высокае, а таксама Пінскага дзяржаўнага індустрыі.
Праходзіць на базе Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі ён будзе тры дні - з 17 па 19 траўня. За гэты час яго ўдзельнікам трэба будзе прадэманстраваць свае веды і ўменні ў падрыхтоўцы да работы машынна-трактарнага агрэгата ў складзе трактара «Беларус-952», апырсквальніка, ворнага плуга, зборцы аўтамабільнага рухавіка. І ўсё гэта - на час.
Арганізатары ўпэўнены - конкурсныя заняткі вельмі спатрэбяцца дзецям у будучыні: гэта і практыка, і досвед працы ў камандзе, і спаборніцкі момант, які стымулюе актыўнасць, служыць выдатнай матывацыяй для ўдасканалення, дасягненні новых мэт.
«АкадэміяПрофі» - фестываль дынамічны і відовішчны. Яе ўдзельнікі спаборнічаюць у фігурным ваджэнні не толькі звычайнага аўтамабіля, але і трактара. А яшчэ практыкаваюцца ў трапнасці ў спаборніцтвах па дартсе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.
Тут жа, у БДСГА будучыя аграрыі і тэхнікі-механікі змогуць азнаёміцца з навучальнай і спартыўнай базай ВНУ, у Палацы культуры акадэміі іх чакае культурная праграма. Лепшыя каманды і найлепшых удзельнікаў па выніках фестывалю чакаюць узнагароды.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.08.2025 - 09:39
05.08.2025 - 09:12
У Магілёўскай вобласці расце колькасць тысячнікаў на ўборцы ўраджаю
04.08.2025 - 15:35
«Заўсёды гатовы падставіць плячо». Ваеннаслужачыя дапамагаюць убіраць ураджай у Мсціслаўскім раёне
01.08.2025 - 15:46
Акунуцца ў Сярэднявечча: Мсціслаў запрашае на «Рыцарскі фэст»
31.07.2025 - 09:55
28.07.2025 - 11:34
У Быхаўскім раёне прайшоў XIV Музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка»