У Мінску падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу сярод СМІ «Ад глабальных мэтаў да лакальных дзеянняў», асноўнымі задачамі якога з’яўляюцца папулярызацыя парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, уцягванне грамадства ў працэс дасягнення МУР Беларусі, актывізацыя працы журналістаў, накіраванай на арганізацыю шырокага абмеркавання тэмы ўстойлівага развіцця ў сродках масавай інфармацыі.
На разгляд журы прымала матэрыялы ў розных жанрах: нарыс, інтэрв’ю, артыкул, тэле- і радыёперадача і інш., а таксама цыклы публікацый і перадач, якія былі апублікаваны або выйшлі ў эфір з 1 студзеня па 20 лістапада 2019 года.
У намінацыі «Найлепшыя матэрыялы і (або) цыкл матэрыялаў аб грамадскіх ініцыятывах, накіраваных на дасягненне Мэтаў устойлівага развіцця» адзначаны калектыў рэдакцыі раённай газеты «Горацкі веснік».
Сярод пераможцаў і карэспандэнт СТВ па Магілёўскай вобласці Ірына Недабоева (намінацыя «Найлепшыя матэрыялы і (або) цыкл матэрыялаў па эканамічнай тэматыцы ў кантэксце Мэтаў устойлівага развіцця»). Высокую ацэнку атрымаў яе сюжэт пра вяскоўцаў, якія не толькі не збіраюцца мяняць сваю прапіску на гарадскую, але і імкнуцца адрадзіць роднае сяло, падсілкоўваючы яго новымі праектамі. Так, у вёсцы Магілёўскай вобласці вараць сыр па старадаўніх рэцэптах, а побач вучаць валяць валёнкі, як і стагоддзі таму. Стварылі таксама мабільны дадатак – веламаршрут па аграсядзібах, каб прывабіць турыстаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.08.2025 - 15:24
Пяць механізаваных атрадаў дзейнічаюць у Магілёўскай вобласці
14.08.2025 - 15:07
У Беларусі 23 жніўня завяршаецца прыём дакументаў ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі
14.08.2025 - 12:27
14.08.2025 - 09:54
14.08.2025 - 09:16
13.08.2025 - 15:18
У Магілёўскай вобласці з'явіўся першы праекцыйны пешаходны пераход