RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Жыхарам Магілёўскай вобласці 22 верасня прапануюць далучыцца да міжнароднай акцыі «Дзень без аўтамабіля»

Жыхарам Магілёўшчыны прапануюць далучыцца да міжнароднай акцыі «Дзень без аўтамабіля». У суботу, 22 верасня, абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае насельніцтва рэгіёна пакінуць аўтамабілі на стаянках і перасесці на грамадскі транспарт або веласіпед.

Сёння ўявіць сабе сучасны свет без аўтамабіляў немагчыма. Безумоўна, усе мы любім камфорт, а машына дорыць нам яго штодзень. Акрамя таго, яна даўно стала прыкметай пэўнага статусу яе ўладальніка. Але ў мітусні штодзённых клопатаў мы не задумваемся аб тым, якую шкоду прыносіць гэты цуд тэхнікі навакольнаму асяроддзю і кожнаму з нас. А гэта шкода вельмі вялікая – забруджванне паветра, якое мы ўдыхаем штосекундна, выхлапныя газы і бясконцыя аварыі, у якіх штоднягінуць тысячы людзей.

Павелічэнне колькасці аўтатранспарту ставіць аўтамабіль на адно з першых месцаў сярод крыніц забруджвання атмасфернага паветра. У выхлапных газах аўтамабіляў змяшчаецца вялікая колькасць шкодных рэчываў, якія адмоўна ўплываюць на здароўе чалавека. Асноўнымі з іх з’яўляюцца вокіс вугляроду, вокіслы азоту і серы, розныя вуглевадароды, альдэгіды, сажа і інш.На думку навукоўцаў, выхлапныя газы ўносяць прыкметную долю ў развіццё парніковага эфекту, які рана ці позна стане прычынай глабальнага змянення клімату Зямлі.

Выкіды транспарту ў большасці сваім запасяцца на ўзроўні органаў дыхання чалавека, атручваючы паветра, а пры асяданні – трапляюць у глебу і расліны, яны суправаджаюць нас практычна паўсюль – залятаюць на кухню праз фортку, пераследуюць у салоне аўтамабіля, на пешаходным пераходзе. А самае жудаснае заключаецца ў тым, што найбольшым атручваннем падвяргаюцца менавіта дзеці – як раз на ўзроўні іх удыху канцэнтруецца найбольшая колькасць шкодных рэчываў.

Вопытработы шэрагу краін паказаў, што ўзняць праблему выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасферу без прыцягнення насельніцтва вельмі цяжка. Таму штогод 22 верасня ў многіх краінах свету праводзіцца Сусветны дзень без аўтамабіля.

Упершыню акцыя прайшла ў Францыі ў 1998 годзе. Тады ў мерапрыемстве ўдзельнічала ўсяго каля двух дзясяткаў гарадоў, да 2001 года да руху далучылася больш за тысячу гарадоў у 35 краінах свету.
У Беларусі Дзень без аўтамабіля праводзіцца з 2008 года. Мерапрыемства носіць добраахвотны характар. Яго асноўная задача – звярнуць увагу грамадскасці на забруджванне паветра, а таксама паказаць ролю кожнага чалавека ў вырашэнні названай праблемы на шляху да здаровага ладу жыцця.

Акцыя «Дзень без аўтамабіля» з’яўляецца завяршальным этапам Еўрапейскага тыдня мабільнасці, які стартаваў сёння ў дзясятках краін свету. У гэтым годзе яна прысвечана бяспечным пешым і веласіпедным прагулкам з акцэнтам на актыўнае развіццё пешаходнага руху ў гарадскім асяроддзі. Дэвізам стаў заклік «Ідзі з намі!».

У 2018 годзе ў агульнаеўрапейскай кампаніі ўзялі ўдзел 66 гарадоў Беларусі. Сёлета ўжо зарэгістравалася 76 населеных пунктаў Сінявокай, у ліку якіх 8 – з Прыдняпроўскага краю: Магілёў, Бабруйск, Бялынічы, Быхаў, Дрыбін, Крычаў, Асіповічы, Чэрыкаў.

Еўрапейскі тыдзень мабільнасці – выдатная нагода для гарадоў нашай вобласці падключыцца да еўрапейскіх інструментаў кіравання мабільнасцю і пацвердзіць арыентацыю на дасягненне Мэтаў устойлівага развіцця.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая