6 лістапада адбылося ўрачыстае адкрыццё прыпыначнага пункта ў вёсцы Сялец Магілёўскага раёна. Раней тут была проста пляцоўка, дзе спыняўся аўтобус.
Старшыня Дашкаўскага сельвыканкама Сяргей Галянтаў расказаў:
— У вёсцы жыве каля тысячы чалавек, нядрэнныя зносіны з горадам, але раней чакаць аўтобуса пад адкрытым небам было не зусім зручна, людзі прасілі зрабіць прыпынак. Іх пачула кіраўніцтва ТАА «Селдрэў» і падарыла вяскоўцам прыгожы, зручны павільён, зроблены за кошт прадпрыемства. Падчас урачыстага адкрыцця пункту прыпынку людзі вельмі дзякавалі прыватнікам за такую ўвагу.
Пенсіянерка Таццяна Плачынта жыве амаль насупраць прыпынку. Яна кажа, што зараз, чакаючы аўтобус, можна будзе схавацца і ад пякучага сонца, і ад дажджу, і ад снегу. Увогуле, жыхары Сяльца па заслугах ацанілі падарунак.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2025 - 15:07
23.04.2025 - 11:57
Мастер-классы и спортивный драйв: Белыничи станут площадкой молодежного регионального проекта
21.04.2025 - 10:54
Абноўленая плошча Перамогі ў Бабруйску. Рэканструкцыя да 80-годдзя Вялікай Перамогі
21.04.2025 - 10:06
Сяўба лёну на Магілёўшчыне: як аграрыі Шклоўскага раёна б'юць рэкорды па пасяўных плошчах
18.04.2025 - 10:31