RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Жыхары Магілёўскай вобласці – аб маючым адбыцца рэферэндуме

Таццяна Кандрацьева, сацыяльны работнік, Бялынічы:

– Я сама, усе мае калегі, іншыя жыхары Бялынічаў, з якімі маю зносіны, лічаць, што змены і дапаўненні Канстытуцыі, правядзенне рэферэндуму вельмі своечасовыя.

Жыццё не стаіць на месцы, за апошнія гады ў грамадстве адбыліся каласальныя змены. Усе мы карыстаемся інтэрнэтам, новымі тэхналогіямі. Вядома, магчымасць зносін у рэальным часе нават з тымі, хто ад нас далёка, электронныя плацяжы і пакупкі, ранняя дыягностыка небяспечных хвароб – велізарны плюс. На жаль, інтэрнэт – гэта яшчэ платформа для прапаганды, заклікаў да супрацьпраўных дзеянняў, чым многія дэструктыўныя сілы і карыстаюцца. Забіваюць галовы маладому пакаленню усякай лухтой, трактуюць нашу гісторыю па-свойму, як ім выгадна. Вядома, з гэтымі з’явамі трэба змагацца. І абноўленая Канстытуцыя дае вялікія магчымасці.

Таксама з істотных зменаў – жыццё ва ўмовах пандэміі каранавіруса, іншых небяспечных хвароб. Пра здароўе грамадзян павінна клапаціцца не толькі дзяржава, але і яны самі.

Добра, што ўсе змены і дапаўненні, якія плануецца ўнесці ў Канстытуцыю, шырока абмяркоўваліся ў СМІ: выступалі дэпутаты, эканамісты, юрысты, радавыя грамадзяне. Калі ў некаторых з нас, магчыма, спачатку і ўзнікалі пытанні, цяпер усё ясна і зразумела. І самі мы ў нашым калектыве сустракаліся, абмяркоўвалі прапанаваныя папраўкі.

Дарэчы, мы, сацыяльныя работнікі, дасканала вывучылі змены і дапаўненні Асноўнага закона, бо часта звяртаюцца да нас за тлумачэннямі

нашы падапечныя – дзядулі і бабулі. Яны збіраюцца ўдзельнічаць у рэферэндуме, разумеюць, што паводле абноўленай Канстытуцыі трэба будзе жыць іх дзецям і ўнукам.

Увогуле, усе мы пойдзем на рэферэндум, каб прагаласаваць за мір і стабільнасць, росквіт нашай краіны.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая