RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Жыллёвыя ўмовы маладых спецыялістаў - на кантролі зацікаўленых службаў Бабруйскага раёна

З 14 па 24 жніўня ў Бабруйскім раёне праходзіла абследаванне бытавых умоў пражывання маладых спецыялістаў. Вывучалі дадзеныя ўмовы работнікі Бабруйскага райвыканкама, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, прафсаюзаў, зацікаўленых службаў, якія ўваходзяць у склад пастаянна дзейнай камісіі, створанай распараджэннем кіраўніка раёна.

Для павышэння эфектыўнасці працы камісія падзелена на тры падгрупы, якія адказваюць за розныя сферы: сацыяльную, АПК, а таксама сферу вытворчасці, абслугоўвання і паслуг.

Усяго за час працы камісіі былі абследаваны ўмовы пражывання амаль пяці дзясяткаў маладых спецыялістаў, якім выдзелена здымнае жыллё.

Напрыклад, у пас. Глушучы маладую сям'ю ветфельчараў наведала рабочая падгрупа ў складзе намесніка дырэктара ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» Віталя Бяляўскага, старшыні раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Надзеі Дудаль, першага сакратара Бабруйскага райкама ГА «БРСМ» Дар'і Панцялеевай. Маладыя спецыялісты Данііл Залаты і яго жонка Анастасія Парахневіч працуюць у ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» з красавіка. Прыбылі ў наш раён пасля заканчэння Клімавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа (спецыяльнасць – «ветэрынарная медыцына»). Гаспадарка прадаставіла для пражывання ведамасны дом - дыхтоўны, прасторны, з усімі выгодамі і дваровай тэрыторыяй. У гутарцы з маладымі спецыялістамі члены падгрупы пацікавіліся бытавымі ўмовамі, абмеркавалі наяўныя пытанні, прапанавалі садзейнічанне ў іх вырашэнні.

Рабочая падгрупа ў складзе начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Дзмітрыя Вяроўкіна і старшыні раённага аб'яднання прафсаюзаў Віталя Сідзюка абследавала жыллёвыя ўмовы спецыялістаў Бабруйскага лясгаса і ААТ «ПМК-84 «Водбуд». Так, работнікі ПМК: механік Арут Мелканян і майстар Сцяпан Казакоў - вучыліся па мэтавых напрамках. Абодва спецыялісты працуюць у арганізацыі ўжо больш за 4 гады, але па-ранейшаму кіраўніцтва не пакідае іх без увагі і гатова аказаць неабходную падтрымку.

- Асноўная задача працы камісіі - ацаніць, у якіх умовах пражываюць маладыя людзі, ці маюць патрэбу яны ў паляпшэнні жыллёвых умоў, ці ёсць праблемныя пытанні. Вельмі важна, каб перыяд адаптацыі на першым працоўным месцы мінуў лёгка, бо калі добра абсталяваны побыт, то і на працу ідзеш з добрым настроем. Па выніках абследавання жыллёвых умоў кожнага маладога спецыяліста складзены акт. Выяўленыя парушэнні з рэкамендацыямі аб іх ухіленні будуць накіраваныя кіраўнікам арганізацый, - адзначыў Дзмітрый Вяроўкін.

tribunapracy.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая