Больш за 50 разнастайных работ прадставяць сёння на выставе «Мора. Неба. Аблокі» ў музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве, паведамілі ва ўстанове культуры.
Асноўнай тэматыкай новай выставы стала адлюстраванне ў беларускім мастацтве мінулага стагоддзя прыродных з’яў і варыянтаў адпачынку чалавека на прыродзе ў розныя часы года.
У экспазіцыі прадставяць больш за 50 твораў жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў жанрах сюжэтна-тэматычнай карціны, пейзажу і партрэта больш за 30 беларускіх мастакоў ХХ стагоддзя са збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. На выставе будзе адлюстраваны перыяд з 20-х па 80-я гады. Тут можна будзе ўбачыць графічныя работы Аркадзя Астаповіча, скульптуры Анатоля Кузняцова, жывапісныя работы Валянціны Волкавай і керамічныя творы Нэлі Якавенка.
Выстава ў музеі будзе працаваць да 2 кастрычніка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.10.2025 - 11:09
04.10.2025 - 10:33
03.10.2025 - 10:06
Прадуманы сюжэт і эмацыйная насычанасць: у Магілёве адкрылася выстава мастачкі Веры Юрковай
03.10.2025 - 09:14
26.09.2025 - 18:10