У Беларусі з 1 ліпеня змяніліся мяжы Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Гэта прадугледжана ўказам ад 5 красавіка № 136, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
Устанаўленне межаў адміністрацыйных раёнаў і абласцей Беларусі, а таксама вызначэнне іх плошчаў было выканана больш за 60 гадоў таму графічным спосабам на аснове картаграфічнага матэрыялу, які быў на той час. У цяперашні час часта гэтыя межы немагчыма вызначыць на мясцовасці без спецыяльных прылад, паколькі яны не супадаюць з цвёрдымі контурамі (рэкамі, меліярацыйнымі каналамі, дарожнай сеткай, лясамі, прасекамі і г.д.), а таксама ў многіх выпадках перасякаюць участкі сельскагаспадарчых зямель і зямель ляснога фонду.
Для сучаснага вызначэння межаў прыменена тэхналогія, у аснове якой ляжыць выкарыстанне найноўшых магчымасцяў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, метадаў атрымання і апрацоўкі фотавыявы і аблічбоўкі зямельнага пакрыцця.
У адпаведнасці з указам, новыя межы Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей і іх раёнаў устаноўлены з 1 ліпеня 2021 года. Змены адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання абласцей, раёнаў, сельсаветаў улічаны ў Адзіным рэестры адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Беларусі. Межы Гомельскай вобласці і яе раёнаў, якія супадаюць з дзяржаўнай мяжой Беларусі з Украінай, будуць зменены пасля завяршэння дэмаркацыі.
Да 1 снежня 2021 года адпаведныя змены таксама ўнясуць у Адзіны дзяржаўны рэгістр нерухомай маёмасці, правы на яго і здзелкі з ім і рэестр адрасоў Беларусі цэнтралізавана ў межах сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія прадугледжваюцца Дзяржкаммаёмасці на маёмасныя адносіны, картаграфію і геадэзію.
За выдачу (афармленне) дакумента, які сведчыць права на зямельны ўчастак, пошліна спаганяцца не будзе. Да памеру платы за дзяржаўную рэгістрацыю зямельных участкаў, правоў, абмежаванняў (абцяжаранняў) правоў на іх і ўнясенне выпраўленняў у дакументы рэгістра нерухомасці, а таксама да тарыфаў на паслугі па падрыхтоўцы звестак для дзяржаўнай рэгістрацыі і ўнясення выпраўленняў устанаўліваюцца паніжальныя каэфіцыенты.
Грамадзяне, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы будуць вызвалены ад платы за ўнясенне змяненняў у дакументы, якія змяшчаюць звесткі аб адрасе.
Указ не пацягне неабходнасці апавяшчэння дзяржаўных органаў аб змене месца знаходжання юрыдычнай асобы, унясення змяненняў у дакументы, якія змяшчаюць звесткі аб адрасе (устаноўчыя дакументы, пасведчанні аб дзяржрэгістрацыі індывідуальных прадпрымальнікаў, спецыяльныя дазволы(ліцэнзіі), дакументы аб рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства і месцы знаходжання і іншыя). Адпаведныя змены ў дакументы ўносяцца адначасова з унясеннем у іх іншых змяненняў у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, і (або) па ініцыятыве юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў або грамадзян.
Дзеянне дагавораў арэнды зямельных участкаў, межы якіх змяняюцца, захоўваецца да спынення тэрміну арэнды.
У якасці прыкладу змянення межаў раёна ў Камітэце прывялі наступны: у Гомельскай вобласці п. Шастовічы, в. Шастовічы, в. Майсеевічы, в. Велаўск і в. Чарноцкае Петрыкаўскага раёна мяркуецца ўключыць у склад Мазырскага раёна. Гэта абумоўлена тым, што ўказаныя населеныя пункты размешчаны на правым беразе Прыпяці, а адміністрацыйны цэнтр Петрыкаўскага раёна – Петрыкаў – на левым, што значна павялічвае адлегласць паміж імі. «Уключэнне ў склад Мазырскага раёна гэтых населеных пунктаў эканамічна мэтазгоднае, паколькі дасць магчымасць скараціць час і сродкі на сацыяльна-бытавое і медыцынскае абслугоўванне пражываючых у іх грамадзян службамі гэтага раёна, а таксама зэканоміць адпаведныя сродкі ў Петрыкаўскім раёне», – адзначылі ў прэс-службе.
Грамадскае абмеркаванне дало падставы мясцовым выканаўчым і распарадчым органам прыняць рашэнні і зрабіць прапановы аб адпаведнай змене межаў Петрыкаўскага і Мазырскага раёнаў. Такім чынам, 352 домаўладанні названых населеных пунктаў пасля ўступлення ў сілу ўказа № 136 увайшлі ў склад Мазырскага раёна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 09:25
Магілёўская вобласць па выніках работы за 2024 год будзе занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11