RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Змены ў падатковым заканадаўстве абмеркавалі прадстаўнікі бізнесу ў Магілёве

Семінар на тэму «Аб зменах у падатковым заканадаўстве ў 2021 годзе» адбыўся ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця.

Мерапрыемства прайшло з удзелам Магілёўскай асацыяцыяй прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў на базе інкубатара малога і сярэдняга бізнесу. Для ўдзелу ў ім зарэгістравалася больш за 70 чалавек. Сярод іх прадстаўнікі як арганізацый малога і сярэдняга бізнэсу, так і буйных прадпрыемстваў, такіх, як ААТ «Магілёўхімвалакно», ААТ «Магілёўліфтмаш», ААТ «Мажэліт», ААТ «Ольса», ААТ «Банк Бел-ЗЭБ», ААТ «Хічыстка і мыццё бялізны», СТАА «Магілёўзнештранс», ААТ «Магілёўдрэў», РУСП «Радон», СЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод».

«Мэта семінара – аказанне інфармацыйнай і кансультацыйнай падтрымкі суб’ектам гаспадарання, – расказалі суразмоўцы. – Кожнаму ўдзельніку была прадастаўлена магчымасць задаць пытанні».

У якасці экспертаў выступілі прадстаўнікі ІМПЗ РБ па Магілёўскай вобласці. Падрабязна аб пытаннях вылічэння падатку на дабаўленую вартасць у 2021 годзе расказалі загадчыца сектара ўскоснага падаткаабкладання Святлана Аляксандрава і галоўны дзяржаўны падатковы інспектар сектара ўскоснага падаткаабкладання Наталля Шэндрыкава.

Намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела прамога падаткаабкладання інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Алена Шапшалёва – і галоўны дзяржаўны падатковы інспектар аддзела прамога падаткаабкладання Святлана Лескавец шырока асвятлілі актуальныя пытанні змяненняў у вылічэнні і выплаце ў 2021 годзе падатку на прыбытак, маёмасных плацяжоў і экалагічнага падатку.

Таксама былі разгледжаны тэмы змены ў падатковым заканадаўстве ў частцы вылічэння і выплаты падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання.

Дыялог паміж прадстаўнікамі бізнесу і спікерамі працягваўся больш за 4 гадзіны. Па яго выніках былі атрыманы вычарпальныя адказы на пытанні, якія цікавілі. Прысутныя таксама былі запрошаны прыняць удзел у адукацыйным курсе «Школа экспарцёра», які будзе праходзіць на базе інкубатара малога і сярэдняга бізнесу з 6 сакавіка.

Рэд.

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая