Будучыня ў нашых руках
26 студзеня 2025 г. пройдуць выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэта знакавая вяха ў развіцці любой краіны, выпрабаванне на трываласць палітычнай сістэмы дзяржавы. Бо менавіта прэзідэнцкія выбары вызначаюць будучыню. І якім яно будзе, залежыць ад кожнага з нас. Таму прыняць удзел у галасаванні - абавязак кожнага, каму неабыякавая Беларусь.
Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Магілёўліфтмаш» Андрэй Шаўцоў:
- Я заўсёды прымаю актыўны ўдзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь як грамадзянін і неабыякавы чалавек, якога хвалюе будучыню нашай краіны. Выбары Прэзідэнта - гэта вынік нашага агульнага рашэння для развіцця і працвітання нашай Радзімы - прыгожай, мірнай краіны.
Прыняць удзел у выбарах неабходна кожнаму жыхару Беларусі, бо гэта наш абавязак як грамадзян і патрыётаў. У сённяшняй палітычнай сітуацыі голас кожнага з нас на маючых адбыцца выбарах вельмі важны. Мы мусім зрабіць правільны выбар. Якім павінен быць Кіраўнік нашай дзяржавы? Ён павінен любіць людзей і сваю краіну, браць на сябе адказнасць за прынятыя рашэнні, гарантуючы бяспеку, незалежнасць і суверэнітэт Рэспублікі Беларусь.
Дзяржава моцна адзінствам. Чым больш згуртаванае грамадства, тым больш яно абаронена і можа супрацьстаяць рознага кшталту выклікам, здольнае стабільна развівацца. Будучыня нашай краіны - гэта наш выбар.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.04.2025 - 12:46
17.04.2025 - 12:41
Патрыятызм, гісторыя, дзяржсімволіка - даведаліся меркаванне аграрыяў аб Дырэктыве №12
08.04.2025 - 15:20
Аляксандр Гарошкін: работа дэпутатаў прызначана зрабіць жыццё беларусаў лепшым і больш змястоўным
14.03.2025 - 13:17