У Шклоўскім раёне на маршруты выйдуць новыя пасажырскія электробусы. Урачыстая цырымонія перадачы 15 сучасных адзінак тэхнікі прайшла 27 сакавіка ў Шклове.
Мерапрыемства наведалі намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін, старшыня Шклоўскага райвыканкама холдынгу «Белкамунмаш» Тарас Мурог і генеральны дырэктар ААТ «Магілёўаблаўтатранс» Дзмітрый Зубрыновіч.
Пётр Пархомчык павіншаваў гасцей і жыхароў Шклоўскага раёна з важнай для ўсёй вобласці падзеяй, бо менавіта ў Шклове рэалізаваны першы пілотны праект па забеспячэнні электратранспартам. Новы грамадскі транспарт для раёна зроблены на прадпрыемстве «Белкамунмаш».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 17:49
29.10.2025 - 08:34
Анатоль Ісачанка на адкрыцці «Залатога шлягера»: гэта брэнд не толькі рэгіёну, але і ўсёй Беларусі
27.10.2025 - 16:24
Беларуска-расійскі медыяфорум, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі, стартаваў у Магілёве
21.10.2025 - 19:47