Сезонны ўздым ВРІ паўплываў на працу Магілёўскай гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі. Колькасць званкоў у службу «103» павялічылася, – паведаміў галоўны ўрач Магілёўскай гарадской станцыі хуткай дапамогі Сяргей Карунны.
Але многія званкі цяпер не па сутнасці і толькі адцягваюць супрацоўнікаў станцыі ад працы, займаюць лінію. Напрыклад, людзей цікавяць прыватныя выпадкі: ці можна зараз выгульваць сабаку, хадзіць у лазню. Некаторыя тэлефануюць па «103» з просьбай дапамагчы хатняму гадаванцу, напрыклад, кату. Дзяжурныя, да якіх дазваніліся, вымушаныя тлумачыць, што зварот не па адрасе.
Па тэлефоне службы хуткай медыцынскай дапамогі магілёўцы атрымліваюць важную інфармацыю: як дзейнічаць, калі з’явіліся сімптомы захворвання або быў кантакт з чалавекам, які вярнуўся з-за мяжы. Спецыялісты тлумачаць, як паступіць.
Уплыў сезоннага ўздыму вострых рэспіраторных захворванняў на працу станцыі хуткай медыцынскай дапамогі адчуваецца не толькі ў павелічэнні колькасці званкоў. Зараз служба хуткай дапамогі абслугоўвае ад 400 да 500 зваротаў у дзень. Для пачатку вясны, калі ідзе сезонны ўздым прастуд, звычайная карціна, –гаворыць Сяргей Карунны. Званкі паступаюць з абласнога цэнтра і Магілёўскага раёна. Штодня задзейнічана да 35 брыгад. Для аказання дапамогі пацыентам з сімптомамі ВРІ яны робяць ад 40 да 80 выездаў у дзень. Гэтыя лічбы практычна не адрозніваюцца ад тых, што былі ў папярэднім сезоне прастуд.
Праца станцыі памянялася, перш за ўсё, у плане абароны супрацоўнікаў. Калі чалавек з сімптаматыкай ВРІ выклікае хуткую, абавязкова высвятляюць, ці наведваў ён краіны, небяспечныя па каранавірусе. «Алгарытм распрацаваны, і ўсе супрацоўнікі ведаюць, як дзейнічаць», – запэўніў галоўны ўрач хуткай.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.09.2025 - 10:48
30 маладых спецыялістаў прысвяцілі ў прафесію ў Магілёўскай бальніцы №1
18.08.2025 - 16:47
Бабруйскі радзільны дом папоўніўся дзесяццю маладымі спецыялістамі
05.08.2025 - 09:56