Архіў навін
Новая падстанцыя хуткай медыцынскай дапамогі пачала працу ў Бабруйску. Яна абслугоўвае 5 мікрараёнаў горада–каля 60 тыс.жыхароў.
У Магілёве стартавала дабрачынная акцыя па стварэнні мастацкіх работ у падарунак бальніцам. Разам з творчымі асобамі горада гэтую акцыю праводзіць дабрачыннае аб’яднанне «Благо».
У камандзе тых, хто піша карціны, ёсць вядомыя прафесіяналы і самадзейныя мастакі. Калекцыя іх твораў стане цёплым жэстам падтрымкі медыкам і іх пацыентам.
Лета – гарачая пара для вяскоўцаў і дачнікаў. Для таго каб яна не стала «спапяляльнай», ратавальнікі сумесна з абласным «Радыё Магілёў» запускаюць праект-віктарыну «Бабуля побач з дзядулем».
Галоўная мэта мерапрыемства–праз гумар і фантазію дастукацца да кожнага пенсіянера і расказаць аб асноўных пастулатах бяспекі, а таксама да іх дзяцей і ўнукаў, якія павінны дапамагчы ў стварэнні бяспекі людзям «залатога ўзросту», паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
У Магілёўскай вобласці забаронена купанне дзяцей і дарослых у 6 зонах адпачынку. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Комплекс драўляных дамоў са Шклова ўзвялі ў японскім горадзе Урума прэфектуры Акінава. Пра гэта расказалі ў пасольстве Беларусі ў Японіі.
«Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Японіі Руслан Есін прыняў удзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця «беларускага кутка» ў Акінава ў горадзе Урума, – адзначылі ў замежных установах. – У мерапрыемстве ўдзельнічалі дэпутаты парламента Японіі Хірамічы Ватанабэ і Шымпэй Мацусіта, мэр горада Урума Тосіа Сімабуку, прадстаўнікі рэгіянальных дзелавых, грамадскіх арганізацый і СМІ».
Напярэдадні галоўнага свята краіны Беларусь адзначае яшчэ адзін – «Дзень вышыванкі». Сёння яго праводзяць пятым разам, і гэта ўжо стала добрай традыцыяй, паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «БРСМ».
В дни, когда Беларусь празднует День Независимости, жители Могилева по сложившейся традиции получают подарки, благодаря которым город становится краше и комфортнее. Совсем недавно, 1 сентября 2019 года, прозвенел первый звонок в средней школе №46 микрорайона Казимировка. А сегодня на территории, прилегающей к учебному заведению, открыли бассейн.
Абласная камісія прыняла рашэнні аб устанаўленні колькасці подпісаў грамадзян Магілёўскай вобласці ў падтрымку кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Пасяджэнне па гэтым пытанні адбылося сёння.
З 1 ліпеня ў Беларусі праводзіцца пераразлік усіх працоўных пенсій - па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, па прычыне страты карміцеля - у адпаведнасці з указам Прэзідэнта нумар 232 «Аб павышэнні пенсій». Больш падрабязна аб новых памерах выплат расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Пераразлік працоўных пенсій будзе праведзены шляхам карэкціроўкі фактычнага заработку пенсіянера зыходзячы з сярэдняй зарплаты, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій, з павышэннем яе велічыні на 6 працэнтаў.
Развіццю Бабруйска цяпер надаецца асаблівая ўвага. Пра гэта паведаміў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.
«Горад расце, забудоўваецца новы 7-ы мікрараён. Тут ужо пачалося будаўніцтва дзіцячага садка з басейнам. Здаць аб’ект плануем сёлета. У планах на 2021–2022 гады – будаўніцтва сярэдняй школы, якая таксама будзе з басейнам. Прыкладам для яе стане сярэдняя школа № 46 у Магілёве – сучасная, зручная і абсталяваная па апошнім слове тэхнікі», – расказаў Леанід Заяц.
Праграма галоўных святочных мерапрыемстваў у Дзень Незалежнасці ў Магілёве пачнецца ў 11.00 з мітынгу на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле». Тут жа правядуць экспрэс-экскурсію «Дняпроўскі рубеж», паведамілі ў гарвыканкаме.
Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі і інфармацыйныя дырэкцыі каналаў АНТ і СТВ падрыхтавалі сумесны сацыяльна-палітычны
праект, які прадэманструе найлепшыя дасягненні Беларусі за гады суверэнітэту. Прэм’ера штотыднёвай праграмы «Зроблена!» адбудзецца 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе медыяхолдынга.
Калектывы і майстры народных мастацкіх рамёстваў усіх рэгіёнаў Беларусі і горада Мінска прадэманструюць сваю творчасць на выставе-кірмашы «Александрыйскі кірмаш», якая будзе праходзіць на працягу двух дзён на свяце «Купалле» ў Шклоўскім раёне. Таксама плануецца ўдзел прадстаўнікоў Расіі, Украіны і Літвы.
Суперкубак Беларусі па міні-футболе разыграюць у Магілёве. Такое рашэнне прыняла Беларуская асацыяцыя міні-футбола.
Трафей аспрэчаць дзеючы чэмпіён краіны – аршанскі «Вітэн» – і ўладальнік кубка Беларусі – Гомельскі «БЧ».
Паядынак пройдзе ў спарткомплексе «Алімпіец» 29 жніўня. Плануецца, што квіткі паступяць у продаж за два тыдні да матчу.
Гульню суперкубка наш рэгіён прыме другі раз. У мінулым годзе сустрэча за гэты трафей таксама прайшла ў спарткомплексе «Алімпіец». Тады аршанскі «Вітэн» узяў верх над мінскай «Сталіцай».
Стаўка рэфінансавання з 1 ліпеня зніжаецца з 8 працэнтаў да 7,75 працэнта гадавых, стаўка па крэдыце авернайт - з 9 працэнтаў да 8,75 працэнта гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт з 7 працэнтаў да 6,75 працэнта гадавых. Адпаведныя рашэнні прыняты праўленнем Нацыянальнага банка па выніках дадатковага пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы 22 чэрвеня, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.
Переводчик