Архіў навін

Гонкамі на 200 і 500 м прадоўжыўся ў Заслаўі чэмпіянат Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ. У дзённай частцы трэцяга дня рэгаты сталі вядомыя пераможцы яшчэ ў трох відах праграмы. У гонцы каноэ-адзіночак на 500 м першынстваваў Максім Пятроў з каманды Магілёўскай вобласці. Яго час на фінішы –1 хв 56,836 сек. Серабро на рахунку Максіма Крысько, які паказаў выніковыя 1 хв 58,369 сек. Яго таварыш па дружыне Іван Патапенка прыйшоў да фінішу трэцім – 1 хв 59,198 сек.
У Магілёўскай вобласці памочнікамі камбайнераў працуе 13 жанчын –у пары з бацькамі, братамі, мужамі. На Шклоўшчыне іх тры –больш, чым у іншых раёнах. Гэтыя экіпажы на асаблівым ўліку і ў пашане.
У кожным кутку нашай дзяржавы шмат увагі надаецца развіццю спартыўнай інфраструктуры, каб дзеці трэніраваліся і дамагаліся высокіх вынікаў на сусветнай арэне. Чавускі раён таму не выключэнне. Яго жыхары з нецярпеннем чакаюць, калі будзе ўведзена ў эксплуатацыю лыжаролерная траса і біятлоннае стрэльбішча. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 1 жніўня. У гэты ж дзень пройдзе першы этап чацвёртага сезона Кубка Беларускай федэрацыі біятлона.
Сёння Круглянскі раён наведаў міжнародны назіральнік ад СНД Віталь Бусько. Ён пабываў на двух выбарчых участках: № 2 у горадзе (размешчаны на першым паверсе РДК), і № 12 на сяле (месціцца ў памяшканні Цяцерынскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад – сярэдняя школа). Па раёне Віталя Леанідавіча суправаджала намеснік старшыні Круглянскага райвыканкама Анжэла Лукашэвіч.
Сёння ў Магілёўскай вобласці працуюць два міжнародныя назіральнікі ад СНД –Алена Шамаль і Віталь Бусько. На працягу дня яны наведаюць участкі для галасавання ў Магілёве, Магілёўскім раёне, Круглым, Бялынічах, Чавусах, Чэрыкаве, Крычаве.
Выплата пенсій у жніўні будзе праведзена датэрмінова, –паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. У ведамстве ўдакладнілі, што гэта зроблена для «стварэння пенсіянерам зручных умоў атрымання пенсій: мінімізацыі паездак, скарачэння сацыяльных кантактаў». Згодна з заканадаўствам, пенсіі выплачваюцца ў перыяд з 5 па 25 чысло на падставе графікаў выплат праз банкі, паштовыя аддзяленні, прадпрыемствы па дастаўцы пенсій.
Старшыня аблвыканкама Леанід Заяц сустрэўся з жыхарамі мікрараёна «Сонечны». Такі дыялог з магілёўцамі, якія пражываюць у гэтай мікразоне, праходзіў другім разам. Папярэдніадбыўся менш за год таму.
У Магілёве сёння ўшаноўвалі медыцынскіх работнікаў Прыдняпроўскага краю, якія ўнеслі вялікі ўклад у барацьбу з COVID-19. Цырымонія прайшла ў Палацы культуры вобласці, дзе сабралася больш за 70 найлепшых прадстаўнікоў аховы здароўя і санітарнай службы рэгіёна.
У Беларусі з 1 жніўня павысяць бюджэт пражытачнага мінімуму. Гэты паказчык павялічыцца з Br246,78 да Br256,1 і будзе дзейнічаць да канца кастрычніка гэтага года.
2783 базу захоўвання і ўтылізацыі бранятанкавай маёмасці ў Магілёўскім раёне з 31 ліпеня афіцыйна пераймянуюць у ордэна Чырвонай Зоркі. Адпаведны загад падпісаны міністрам абароны Рэспублікі Беларусь. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае гэтай падзеі, адбудзецца каля помніка танку ІС-3, размешчанага на тэрыторыі в/ч 63615. Тут плануецца правесці рытуал перадачы ордэна Чырвонай Зоркі асабоваму складу вайсковай часці з удзелам міністра абароны генерал-маёра Віктара Хрэніна.
Пажар адбыўся каля гадзіны ночы ў аўторак 28 ліпеня ў аграгарадку Пратасевічы. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Гарэў драўляны цялятнік на тэрыторыі малочнатаварнай фермы «Пратасевічы» ААТ «Асіповічыаграпрамтэхзаб». У выніку пажару знішчана 45 кв. м. даху, пашкоджаныя сцены цялятніка. Загінула 19 цялят ва ўзросце аднаго месяца, як расказалі суразмоўцы. Супрацоўнікі МНС сумесна з работнікамі фермы выратавалі 14 цялят. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Рыгора Белацаркоўскага з 75-годдзем. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. «Ваша багатая творчая біяграфія і адданае служэнне сцэне выклікаюць шчырую павагу і падзяку шматлікіх прыхільнікаў. Яркі талент і высокі прафесіяналізм па праве заслужылі прызнанне калег і шчырую любоў гледачоў», – гаворыцца ў віншаванні.
Найлепшы спосаб зрабіць дзяцей добрымі – гэта зрабіць іх шчаслівымі. А што трэба для шчасця дзіцяці? Правільна. Перш за ўсё–бацькі, якія любяць цябе і клапоцяцца пра цябе. Якімі б выдатнымі ні былі ўмовы ў дзіцячым доме, нішто на свеце не заменіць сямейнае цяпло. Каб дзеці раслі ў атмасферы добразычлівасці і хатняй утульнасці, наша дзяржава адкрывае дзіцячыя дамы сямейнага тыпу. Паўгода таму, як навагодні і калядны падарунак, у Бабруйску з’явіўся сёмы па ліку і юбілейны–50-ы–у вобласці такі дом для сям’і Парфёнавых.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц наведаў Мсціслаў і сустрэўся з жыхарамі раёна. Удзел у сустрэчы прыняў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Марзалюк.
У Краснапольскім раённым Цэнтры культуры старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц правёў сустрэчу з актывам раёна і прадстаўнікамі працоўных калектываў. Гутарка прайшла пры ўдзеле дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігара Марзалюка.
Рэспубліканская народна-патрыятычная акцыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Мы – разам!» наведае Магілёўшчыну. Вялікі святочны канцэрт пад лозунгам «За Беларусь!» адбудзецца 29 ліпеня а 18.00 у Цэнтры культуры і вольнага часу «Орион» Глуска.
З першых дзён барацьбы з COVID-19 Беларускі фонд міру аказвае дапамогу ўстановам аховы здароўя. На гэтыя мэты ўжо адрасавалі больш за Br50 тыс. Як паведаміў старшыня праўлення Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру Андрэй Нікіцін, дапамога прыйшла ў выглядзе дэзсродкаў, сродкаў індывідуальнай абароны для тых, хто знаходзіцца на перадавой барацьбы з COVID-19, – урачам, якія працуюць з інфікаванымі каранавірусам пацыентамі. Арганізацыя падставіла плячо сацустановам – дапамагла ім забяспечыць санітарна-супрацьэпідэмічны рэжым.
За I паўгоддзе 2020 года ў кансалідаваны бюджэт рэгіёну паступіла Br706,1 млн. Даходы бюджэту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыліся на 16,9%, або на Br102 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Магілёўскай вобласці.
У студзені–чэрвені 2020 года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 2 205 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 164,5 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана 83,4 тыс. кв. м, або 50,7% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля, у тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 72,5 тыс. кв. м. Для шматдзетных сем’яў пабудавана 51,5 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля.
Усе раёны Магілёўскай вобласці прыступілі да ўборкі збожжавых і зернебабовых культур. Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Дзяржаўных узнагарод удастоены прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Адпаведныя ўказы падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Указам № 287 зацверджана рашэнне аб узнагароджанні ордэнамі, медалямі і прысуджэнні ганаровых званняў за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у ахову здароўя насельніцтва, арганізацыю і аказанне высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19, укараненне новых метадаў дыягностыкі і лячэння.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 1 жніўня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Цэнтрвыбаркам абнародаваў звесткі аб колькасці выбаршчыкаў у Беларусі і за яе межамі - 6 844 932. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК. Паводле даных ЦВК, у Брэсцкай вобласці - 984 601 выбаршчык, у Віцебскай - 849 472, Гомельскай - 1 069 567. У Гродзенскай вобласці налічваецца 751 084 выбаршчыкі, Мінскай - 1 142 043, Магілёўскай - 801 825. Больш за ўсё іх у Мінску - 1 241 021. На ўчастках, размешчаных за мяжой, чакаюць 5 319 чалавек.
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Вольга Петрашова запусціла інтэрнэт-флэшмоб пад назвай #БеларусьПачынаеццазМяне. Ідэя рэалізавана па просьбе выбаршчыкаў Магілёўскай–Кастрычніцкай акругі № 86, паведаміла дэпутат.
У Палацы Рэспублікі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ХІІ Рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года-2019». За званне найлепшых у медыцыне, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, выхаванні дзяцей і адукацыі змагалася больш за 250 прадстаўніц прыгожага полу. Фіналы абласнога тура праходзілі ў рэгіёнах. У выніку вызначылі 38 пераможцаў, якім у сталіцы былі ўручаны дыпломы ў 5 намінацыях і знак-сімвал «Васільковая жар-птушка».
У Бялыніцкім раёне патанула дзіця. Пра гэта паведамілі ў Цэнтры бяспекі МНС Магілёўскай вобласці. 26 чэрвеня днём пяцёра хлопцаў накіравалася да вадаёма каля в. Антонава Буда, каб палавіць рыбу. Было горача, і дзеці вырашылі выкупацца. Адзін з хлопчыкаў, 10-гадовы навучэнец 4 класа ДУА «Лебядзянкаўскі НПК ДССШ Бялыніцкага раёна», нырнуў пад ваду і на паверхні больш не з’яўляўся. Дзеці пабеглі да мясцовых жыхароў, каб паведаміць аб тым, што здарылася, аднак выратаваць дзіця не ўдалося. Ратавальнікі дасталі з вады патанулага хлопчыка.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 жніўня выступіць са штогадовым Пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь. Адпаведная інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Магілёўскай абласной камісіяй па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў падведзены вынікі кантролю за першым этапам уступнай кампаніі – цэнтралізаваным тэставаннем. Як адзначыў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці, старшыня абласной камісіі Алег Садоўскі, тэставанне ў рэгіёне прайшло спакойна і арганізавана. Яўка абітурыентаў у асноўныя дні ў сярэднім па вобласці склала 92,3%, найбольшая – на тэставанне па рускай мове (96,3%). У рэзервовыя дні (19, 21 і 23 ліпеня) яўка абітурыентаў у сярэднім складала 92%.
Сёння Магілёўскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву адзначае юбілей – 40 гадоў. Да гэтай даты навучальная ўстанова прыйшла з высокімі спартыўнымі вынікамі. На працягу многіх гадоў яна займае ганаровае месца ў шэрагу ўстаноў адукацыі не толькі Прыдняпроўскага краю, але і ўсёй краіны. Вучылішча ўжо даўно неафіцыйна завецца элітнай спартыўнай установай Беларусі.
У Мсціслаўскім раёне стартавалі дні энергіі, якія праходзяць у рамках Пагаднення мэраў па клімаце і энергіі. Важную ролю ў працы горада і раёна па скарачэнні выкідаў парніковых газаў іграюць жыхары, якія асабістым паводзінамі могуць змяніць свае адносіны да экалогіі. Чым больш людзі карыстаюцца веласіпедамі замест асабістых аўтамабіляў, сартуюць адходы і эканомяць прыродныя рэсурсы, тым больш экалагічным становіцца жыццё ў пэўнай мясцовасці.