Архіў навін

У Беларусі 25 ліпеня адзначаецца Дзень пажарнай службы. Ратавальнікі – першыя, хто спяшаецца на дапамогу і выязджае на выклік за лічаныя хвіліны. Бабруйскія ратавальнікі не толькі прафесіяналы сваёй справы, але і крэатыўныя, творчыя людзі. Напярэдадні свята яны незвычайна павіншавалі калег. 14 спецыялізаваных машын выстраіліся ў знаёмы нумар 101. Цісніце на відэа і ўбачыце, як выглядае вячэрні Бабруйск і крэатыўнае віншаванне з вышыні птушынага палёту.
У Мсціслаўскім раёне працягваецца развіццё зялёнай энергетыкі. Інвестыцыйны праект будаўніцтва электрастанцыі паблізу в. Асмолавічы на выкарыстанні сонечнай энергіі рэалізуе ТАА «Экстрарэсурс». Заказчыкам выступае закрытае акцыянернае таварыства «РЭАГ Магілёў».
Сёлета фінішуе пяцігадовая Дзяржаўная праграма «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе». Замена трубаправодаў, якія выпрацавалі свой тэрмін і грэюць паветра, павінна прывесці да зніжэння страт цеплавой энергіі да 10 працэнтаў – такая планка ўстаноўлена распрацоўшчыкамі.
Выдача сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання 2020 года пачынаецца сёння ў Беларусі. "Атрымаць сертыфікаты абітурыенты могуць у пунктах правядзення тэсціравання. Пры сабе трэба мець дакумент, што засведчвае асобу, а таксама пропускі па навучальных прадметах", - растлумачылі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў. Тыя, хто праходзіў тэсціраванне ў рэзервовыя дні, змогуць забраць свае сертыфікаты з 29 ліпеня. Калі ў абітурыента не атрымліваецца самому забраць сертыфікат па ўважлівых прычынах, то гэта могуць зрабіць яго законныя прадстаўнікі.
Першыя спажыўцы і цеплакрыніцы ў Магілёўскай вобласці ўжо атрымалі допуск да эксплуатацыі ў асенне-зімовы перыяд. Пашпарты гатоўнасці да зімы атрымалі 18% спажыўцоў і 20% цеплакрыніц. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела энергетыкі і паліва камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Акулаў.
Госавтоинспекция информирует водителей, что на улице Ленинской на участке от улицы Тимирязевской до улицы Миронова изменена организация дорожного движения: добавлены дополнительные полосы для осуществления поворотов налево на улицы Езерскую и Миронова.
Міністэрства адукацыі вызначыла графік школьных канікул у новым навучальным годзе. Ён апублікаваны на сайце ведамства. Першая чвэрць будзе з 1 верасня па 31 кастрычніка, другая – з 9 лістапада па 24 снежня, трэцяя – з 11 студзеня па 27 сакавіка 2021 года, чацвёртая – з 5 красавіка па 31 мая 2021 года. Адпаведна, восеньскія канікулы будуць працягвацца 8 дзён (1–8 лістапада), зімовыя – 17 дзён (25 снежня – 10 студзеня), вясновыя – 8 дзён (28 сакавіка – 4 красавіка). БЕЛТА
– Зусім хутка ў нашай краіне адбудзецца важная для ўсіх нас, грамадзян, падзея – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Сёння ў нас ёсць магчымасць назіраць, як дынамічна развіваецца наша дзяржава, ідзе наперад, як з кожным годам яна становіцца лепшай, прыгажэйшай, багацейшай.
У тэорыі нашы медыкі ўсё ведалі, заставалася толькі ўжыць наяўныя веды ў барацьбе з COVID-19. Такім меркаваннем падзялілася намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі Ала Ляховіч.
У грамадскіх прыёмных рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» шматлюдна. Грамадзян з іх пытаннямі і праблемамі тут прымаюць заўсёды, але ў перыяд выбарчых кампаній актыўнасць насельніцтва традыцыйна вырастае. Не выключэнне і Магілёўская вобласць. Роля грамадскіх прыёмных у вырашэнні надзённых праблем насельніцтва немалая. Намеснік старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Барыс Зінкевіч прыводзіць некалькі цікавых прыкладаў:
Навучэнцам Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава ўручылі пасведчанні аб прысваенні ўзнагарод спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і падзячныя лісты Міжнароднага дабрачыннага фонду Уладзіміра Співакова. Пра гэта паведаміла выкладчык музычна-тэарэтычных дысцыплін Валянціна Сяўрук.
Магілёўскае дзяржаўнае прадпрыемства «Кінавідэапракат» запрашае на фестывальнае кіно ў бліскучым выкананні зорак сусветнага кінематографа. Увазе гледачоў прадстаўлены кінакарціны – удзельнікі і намінанты міжнародных кінафестываляў: Венецыянскага і Берлінскага, у Мельбурне і Таронта. У праграме заяўлены чатыры стужкі: «Тры сэрцы», «Рамантыкі “303”», «Мая спадарыня», «Вышэйшае грамадства». Кінапаказы пройдуць у кінатэатры «Радзіма» (малая зала) з 23 па 29 ліпеня.
Больш за 220 тон чарніц закупілі ў насельніцтва прадпрыемствы Магілёўскага аблспажыўсаюза. У гэтым годзе ўраджай лясных ягад паспеў значна пазней, чым звычайна, таму зрушыліся і тэрміны нарыхтоўкі. У Літву і Польшчу ўжо адпраўлена 100 тон ягад. Закупленую прадукцыю таксама рэалізуюць на рынках спажыўкааперацыі, у гандлёвай сетцы, пастаўляюць у грамадскае харчаванне.
Усе раёны Магілёўскай вобласці завяршылі ўборку азімай сурэпіцы. Ураджайнасць у сярэднім па рэгіёне склала 10,1 ц/га, – паведамілі ў Камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Амаль 15 тыс. домаўладанняў Магілёва ўжо атрымалі свае кантэйнеры для паасобнага збору смецця. Яшчэ каля 8 тыс. дамоў атрымае іх у гэтым годзе. Такім чынам, да канца года жыхары прыватнага сектара абласнога цэнтра змогуць цалкам сартаваць бытавыя адходы. Для зручнасці прадстаўнікі спецаўтапрадпрыемства штодня выязджаюць на раёны прыватнага сектара для перадачы насельніцтву пластыкавай тары для бытавых адходаў.
Абраз Святой Варвары прыбыў ў Магілёў. Рэліквію аднавіў майстар-ювелір Мікалай Кузьміч – аўтар сучаснага крыжа Еўфрасінні Полацкай. Убачыць абраз у Магілёве можна толькі некалькі дзён: яна знаходзіцца ў Магілёўскім саборы Успення Панны Марыі і Святога Станіслава. ТРК «Магілёў»
Адзенне дзелавога стылю для школьнікаў выпускае 10 швейных і трыкатажных прадпрыемстваў канцэрна «Беллегпрам», – паведамілі ў прэс-службе канцэрна. Сярод іх – «Славянка», «Світанак», Жлобінская швейная фабрыка, «Калінка» і іншыя. Частка прадпрыемстваў вырабляе лінейку спартыўнага адзення для заняткаў фізічнай культурай і спортам.
Выбаршчыкаў з ліку навучэнцаў і студэнтаў будуць уключаць у спісы для галасавання па пастаянным месцы жыхарства. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні ЦВК.
Старшынёй Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сёння прызначаны Канстанцін Ільіч Цеплякоў. Раней ён займаў пасаду намесніка старшыні камітэта.
Праз эпідэміялагічную сітуацыю колькасць назіральнікаў падчас цяперашняй выбарчай кампаніі на ўчастках для галасавання паменшаць. Такая пастанова прынята сёння на пасяджэнні ЦВК.
Мы з годнасцю вытрымалі экзамен, які нам паднесла жыццё. Такім меркаваннем падзялілася анестэзіёлаг-рэаніматолаг аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Магілёўскай бальніцы № 1 Алеся Валахановіч.
Магілёў быў адным з першых у Беларусі, дзе сталі з’яўляцца працы вулічных мастакоў. Цэнтр гарадскіх ініцыятыў з партнёрамі ў розныя гады садзейнічаў развіццю вулічнага мастацтва ў абласным цэнтры. Напрыклад, у чэрвені 2020 года ў межах праграмы развіцця моладзі «Далучайся!» у горадзе прайшоў маштабны фестываль «Doma». «Мы вырашылі сабраць разам усё, што было створана з 2012 года, каб паказаць маштаб праведзенай працы і тое, як грамадскасць можа актыўна ўплываць на змяненне і пераўтварэнне гарадскога асяроддзя», – расказалі суразмоўцы.
У Магілёўскай вобласці плануюць пачаць масавае жніво на наступным тыдні. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Андрэй Кажамякін.
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі выхаванак Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву (БАЦАР) на старце 11-га тура жаночага чэмпіянату Беларусі. У першым тайме сустрэчы ў Бабруйску гаспадыні двойчы пабілі вароты саперніц, а пасля перапынку вызначыліся яшчэ тры разы. Госці змаглі адказаць толькі голам Вікторыі Марчык на апошняй хвіліне гульні–5:1. Гэта быў першы гол брастаўчанак у 11 матчах цяперашняга першынства.
У СЭЗ «Магілёў» зарэгістраваны новы рэзідэнт– ТАА «Сіберыя». Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны. Паводле слоў суразмоўцаў, інвестыцыйны праект, створаны пры ўдзеле беларускага, літоўскага і расійскага капіталу, звязаны са стварэннем вытворчасці па перапрацоўцы драўніны на ўчастку № 4 свабоднай эканамічнай зоны. Тут з’явіцца не менш за 40 новых працоўных месцаў. «Праект дазволіць прывабіць замежныя інвестыцыі ў эканоміку вобласці, а таксама павялічыць аб’ём рэгіянальнага экспарту», – адзначылі ў адміністрацыі СЭЗ «Магілёў».
Сёння старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Заяц прадставіў новага намесніка старшыні аблвыканкама Сяргея Маслава, які раней працаваў дырэктарам камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па праектаванні, рамонце і будаўніцтве дарог «Магілёўаблдарбуд».
Людзі бачаць складаную працу брыгад «хуткіх» і высока яе цэняць. Такім меркаваннем падзялілася намеснік галоўнага ўрача Бабруйскай станцыі хуткай неадкладнай медыцынскай дапамогі Наталля Вежнавец. «Самааддача, з якой мы працуем, і складанасці, з якімі сутыкаемся, не застаюцца незаўважанымі. Людзі бачаць нашу працу і высока яе цэняць. Каранавірусная інфекцыя стала сур’ёзным выпрабаваннем для ўсёй сістэмы аховы здароўя, але мы з гонарам выстаялі», – адзначыла Наталля Вежнавец.
Магілёўскі майстар Аляксандр Мінькоў прыступіў да стварэння скульптуры «З’ява іконы». Гранітны анёл будзе ўстаноўлены ў Бялынічах, урачыстае адкрыццё адбудзецца ў Дзень пісьменства, 6 верасня. Пра гэта расказаў сам скульптар.
Шклоўскі «Спартак» умацаваў сваё лідарства ў чэмпіянаце Магілёўскай вобласці па футболе. У чарговым матчы турніру «Спартак» 19 ліпеня пазмагаўся са сваім галоўным канкурэнтам у барацьбе за залатыя медалі – клубам «Сервалюкс-Агра» з аграгарадка Мяжысеткі. Наймацнейшымі ў гэтай гульні былі шклаўчане – 2:1, якія пакуль перамагаюць ва ўсіх матчах сезона. У іншых паядынках мінулага тура Быхаўскі «Днепр» быў слабейшым за «Краснаполле» – 0:2, а каманда «Касцюковічы» разышлася мірам з чавускай «Нівай» – 0:0.
Слаўгарадскаму раёну – 96 гадоў. Знакавую дату Прысожскі край адзначыў 17 ліпеня.