Архіў навін

Фінал абласнога конкурсу для школьнікаў «IT перспектыва» прайшоў на базе інкубатара малога прадпрымальніцтва ААТ«Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця». Як адзначылі арганізатары, надаючы асаблівую ўвагу прафарыентацыйнай працы ў сферы IT, было прынята рашэнне правесці для школьнікаў конкурс, які дазваляе ахапіць розныя напрамкі інфармацыйных тэхналогій.
Эпідэміялагічная сітуацыя абвастраецца, але да чэрвеньскага піка захворвання яшчэ далёка. Вось як абмаляваў сітуацыю з COVID-19 у раёне галоўны ўрач Асіповіцкай ЦРБ Павел Шаціла:
Прамую тэлефонную лінію правядзе 3 лістапада намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка. З 10.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 32 26 63 ён адкажа на актуальныя пытанні развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва.
Рэгіянальная дыскусія па праблемных пытаннях сацыяльнай сферы адбылася сёння ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы. Палілог стаў завяршальным у чарадзе дыялогаў экспертаў па канкрэтных галінах.
Ахоўныя маскі, гігіенічныя або медыцынскія, сталі паўсядзённымі спадарожнікамі чалавека. Наколькі важныя маскі, якую абраць і дзе абавязкова іх насіць. У Магілёве толькі магазіны «Медтэхнікі» прапануюць 3 віды масак і рэспіратар. Ахоўная марлевая маска – найпрасцейшая абарона скуры асобы і органаў дыхання. Ад каранавіруса яна не ўратуе, але ўсё ж гэта бар’ер на шляху розных часціц. Маскі можна свабодна купіць, яны танныя, з натуральнай тканіны і шматразовыя.
З пачатку года ў беларускіх здраўніцах адпачыла амаль 6 тыс. дзяцей з так званых «чарнобыльскіх раёнаў» Магілёўскай вобласці. У санаторыі пад Магілёвам школьнікі адпачываюць круглы год. Зараз аздараўленне праходзяць дзеці з Краснапольскага і Быхаўскага раёнаў – больш за 100 чалавек. Самая папулярная працэдура – галатэрапія. Каб стварыць такі пакой, які хутчэй нагадвае белую пячору, завезлі 2 тоны солі. Па словах медыкаў, калі ў ёй прайсці поўны курс лячэння, то можна як мінімум на год забыцца пра прастуду.
За мінулыя выхадныя ў Магілёўскай вобласці адбылося 7 пажараў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
«Кубак жалезнага льва» сёмым разам адбыўся ў Магілёве. Фітнес-турнір праз пандэмію перанеслі з вясны на восень. Фітнес-бікіні – самая вялікая і папулярная намінацыя: 19 удзельніц. Большасць – са сталічнага рэгіёна. Дарэчы, менавіта мінчане заваявалі большасць узнагарод. У тым ліку і ў намінацыі фіт-мадэль.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 24 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны прапануе ўвесці сямігадзінны працоўны дзень для шматдзетных з захаваннем зарплаты, – паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч у інтэрв’ю праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТВ.
Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі хоча перайсці на стопрацэнтную падачу дэкларацый у электронным выглядзе, як паведаміў кіраўнік установы Сяргей Налівайка ў інтэрв’ю праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1». «У нас пераважная большасць – 88% з лішнім плацельшчыкаў – ужо падае дэкларацыі ў электронным выглядзе. Мы хочам, каб такіх суб’ектаў было 100%, у тым ліку і фізічных асоб», – адзначыў Сяргей Налівайка.
Прамая тэлефонная лінія па пытаннях прафадукацыі беспрацоўных пройдзе ў Магілёве 22 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама. На пытанні магілёўцаў адкажа начальнік аддзела прафесійнай арыентацыі і прафесійнага навучання ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама Ірэна Католікава. Задаць пытанні можна будзе з 9.00 да 12.00 па тэлефоне 8 (0222) 76-89-82. БЕЛТА
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова стаў сёння адкрытай рэгіянальнай платформай для абмеркавання пытанняў канстытуцыйнага рэфармавання і партыйнага будаўніцтва. Тут сабраліся эксперты з Магілёва і Бабруйска.
Дыялогавыя пляцоўкі – своеасаблівы механізм кансалідацыі грамадства. Такім меркаваннем з журналістамі падзялілася дэпутат Палаты прадстаўнікоў Святлана Шутава падчас абмеркавання тэматычнага блока «Павышэнне ролі мясцовага кіравання і самакіравання з праекцыяй на развіццё рэгіёнаў», якое прайшло сёння ў Магілёве.
Рэгіянальны адбор на конкурсы «Славянскага базару–2021» пройдзе ў Магілёве 18 лістапада ў Палацы культуры вобласці. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. «У адборачным туры ў дзіцячым музычным конкурсе могуць удзельнічаць юныя беларусы ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў, – растлумачылі суразмоўцы. – У адборы на конкурс выканаўцаў эстраднай песні заяўкі прымаюцца ад грамадзян, не маладзейшых за 18 гадоў і не старэйшых за 31 год. Усе канкурсанты павінны мець вопыт канцэртных выступленняў і перамогі ў міжнародных або рэспубліканскіх музычных конкурсах і фестывалях».
Гарадскі суботнік абвешчаны ў абласным цэнтры 17 кастрычніка. Работы пройдуць у парку Падміколле, дзе жыхары Магілёва высадзяць дрэвы, як паведамілі ў гарвыканкаме.
Жыццё на вёсцы, армія па кантракце, грантавая падтрымка ініцыятыў і стартапаў моладзі – гэта толькі невялікая частка пытанняў, якія абмеркавалі сёння падчас працы дыялогавай пляцоўкі «Маладзёжная дзяржаўная палітыка – погляд у будучыню» ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання. Удзельнікамі абмеркавання стала каля 50 чалавек – студэнты і працоўная моладзь, перспектыўныя маладыя людзі – кадравы рэзерв вобласці, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, ВНУ, выканаўчай улады і дэпутацкага корпуса.
За круглым сталом сабраліся прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў.
Цэнтр гарадскіх ініцыятыў запрашае моладзь Магілёва і вобласці ад 14 да 35 гадоў прыняць удзел у конкурсе праектаў «Yes, you!», які пройдзе ў кастрычніку–лістападзе. Ініцыятывы могуць быць звязаныя з наступнымі напрамкамі: • Медыя • Культура • Экалогія і здаровы лад жыцця • Устойлівае развіццё гарадоў • Адукацыя для моладзі
Больш за 200 хлопчыкаў і дзяўчынак з 13 раёнаў Магілёўскай вобласці прынялі ўдзел у рэгіянальнай «Шкаліядзе». Гэта спаборніцтвы сярод школьнікаў 5–6 класаў. Яны праходзяць пад эгідай Федэрацыі лёгкай атлетыкі.
Рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары ў Беларусі падоўжана да 31 снежня. Адпаведная пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 12 кастрычніка 2020 года № 65 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Шматфункцыянальны гандлёва-забаўляльны цэнтр плануюцьпабудаваць на вуліцы Бялінскага ў Магілёве. Яшчэ ў красавіку 2019 года праект вынеслі на грамадскае абмеркаванне. Сёлета плануецца пачаць першы этап – знос прыватнага сектара. Поўная рэалізацыя праекта чакаецца да 2022 года.
Адной са старэйшых навучальных устаноў Магілёўскай вобласці – МДУ імя А. А. Куляшова – 107 гадоў. У гонар гэтага ў навучальнай установе прайшоў Тыдзень ВНУ. Для студэнтаў ладзілі спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы, сустрэчы з вядомымі выпускнікамі, песенны флэшмоб, вялікі святочны канцэрт. Узнагароды атрымалі найлепшыя выкладчыкі і студэнты. На 7 факультэтах ВНУ вучыцца каля 5 тыс. чалавек, сярод якіх 1,5 тыс. – замежныя студэнты.
У календары ёсць дзве даты: 15 кастрычніка (Дзень белага кія) і 13 лістапада (Дзень сляпых). У гэты перыяд традыцыйна праводзіцца акцыя «Чалавек з белым кіем». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку».
Выкарыстанне дзяцей у розных формах пратэстаў супярэчыць чалавечай прыродзе. Такое меркаванне выказаў член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ігар Каско.
Адзін з найважнейшых прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі дзяржавы – падтрымка мацярынства і шматдзетных сем’яў. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню маці, якое прайшло сёння ў аблвыканкаме.
Сталі вядомыя пераможцы Кубка Беларусі па кросе, які прайшоў у Магілёве.
Рэгіянальныя адборы да XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдуць у Беларусі з 12 лістапада па 11 снежня, як паведамілі ў Міністэрстве культуры.
Работнікі МНС павіншавалі жанчын Магілёўскай вобласці з Днём маці.
Традыцыйную акцыю правядзе прафсаюзны камітэт студэнтаў і супрацоўнікаў Беларуска-Расійскага ўніверсітэта сёння ў ВНУ. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў. «Штогод у ВНУ праходзіць мерапрыемства ў Дзень маці. Мы стараемся стварыць атмасферу свята для мам, якія вучацца або працуюць ва ўніверсітэце, і яшчэ раз сказаць ім дзякуй», – адзначыла старшыня першаснай арганізацыі студэнтаў БРУ Марына Бяляева.