Архіў навін

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны ход рэалізацыі ў рэгіёне падпраграмы «Туберкулёз» дзяржпраграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016–2020 гады. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні ведамства Аляксей Іглікаў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 10 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Палата прадстаўнікоў збірае прапановы па зменах у Канстытуцыю Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Палаты прадстаўнікоў. Свае прапановы беларусы могуць накіроўваць па электроннай пошце Zakon@house.gov.by да 25 кастрычніка. «Сабраныя матэрыялы будуць абагульнены і прааналізаваны дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў», – гаворыцца ў паведамленні. У Палаце прадстаўнікоў звярнулі ўвагу: накіраваныя прапановы і іншая інфармацыя не падлягаюць разгляду ў парадку, вызначаным законам «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Адзіны дзень азелянення пройдзе ў Беларусі 10 кастрычніка. Пра гэта паведаміў журналістам начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалай Свідзінскі.
Педагог адыгрывае адну з найважнейшых роляў у маральным выхаванні моладзі. На гэта звярнуў увагу, выступаючы сёння на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню настаўніка, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія падтрымлівае вельмі высокую планку ў падрыхтоўцы студэнтаў і карыстаецца вялікай павагай як у Беларусі, так і за мяжой. Пра гэта сказаў галоўны навуковы супрацоўнік Усерасійскага навукова-даследчага інстытута гідратэхнікі і меліярацыі, выкладчык экалагічных дысцыплін у Разанскім дзяржаўным агратэхналагічным універсітэце, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар Юрый Мажайскі.
У мэтах папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў выхадныя ўзмоцняць кантроль за дарожным рухам. Як расказалі карэспандэнту сайта ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, на аўтадарозе Р-43 (мяжа Расійскай Федэрацыі (Звянчатка) – Крычаў – Бабруйск – Івацэвічы) будуць праводзіцца масіраваныя адпрацоўкі па спыненні парушэнняў ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху.
Пілотны праект па апрабацыі нарматыўнага фінансавання дамоў-інтэрнатаў рэалізуюць у Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 575 ад 30 верасня 2020 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У Магілёўскай абласной арганізацыі БТЧК функцыянуе медыка-сацыяльная служба «Дапамога», супрацоўнікі і валанцёры якой клапоцяцца пра пажылых людзей і людзей з інваліднасцю. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў арганізацыі.
Карціны з выявай Айзека Азімава перададуць Клімавіцкаму краязнаўчаму музею. Пра гэта расказалі ў Агенцтве інтэграцыйных ініцыятыў (Смаленск, РФ). На днях у Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці на малой радзіме Айзека Азімава завяршыліся мерапрыемствы, прысвечаныя стагоддзю з дня нараджэння пісьменніка. Тут прайшлі традыцыйныя Азімаўскія чытанні, падчас якіх мастацка-краязнаўчы музей у Шумячах для Клімавіцкага раённага краязнаўчага музея перадаў карціны з выявай Айзека Азімава і яго сям’і. Аўтарам выяў стаў прафесар Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксей Храмаў.
Рэгіянальнае інклюзіўнае свята ўраджаю «Багач» пройдзе ў Клічаве 10 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Клічаўскага райвыканкама.
У Крычаве пасля рэканструкцыі адкрылі абноўлены корпус цэнтральнай раённай бальніцы. Тут ёсць сучасны кабінет камп’ютарнай тамаграфіі, неўралагічнае, а галоўнае – радзільнае аддзяленне. Усё гэта – своеасаблівы падарунак да Дня горада. Радзільнае аддзяленне разлічана на 10 парадзіх. Ёсць магчымасць сумеснага знаходжання маці і дзіцяці. Пакуль тут завяршаюцца адпаведныя санітарныя мерапрыемствы. А вось камп’ютарны тамограф працуе з пачатку года. Паводле слоў медыкаў, ад хуткасці і дакладнасці дыягностыкі залежыць здароўе пацыента, яго выздараўленне.
З сённяшняга дня ўступіў у сілу новы стандарт на паслугі гасцініц, як паведамілі ў прэс-службе Дзяржстандарту.
Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 180-годдзю з дня заснавання Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі, адбудуцца 2 кастрычніка. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў ВНУ.
Магілёўскі абласны камітэт БРСМ арганізаваў працу гарачай тэлефоннай лініі для пажылых людзей. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абкаме. Да 12 кастрычніка валанцёры БРСМ «Добрае Сэрца» гатовыя аказаць дапамогу ў дастаўцы прадуктаў харчавання, медыкаментаў на дом, добраўпарадкаванні прыдамавых участкаў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, адзінокім пажылым людзям, інвалідам. Заяўкі прымаюцца па нумарах тэлефонаў: (80222) 76 67 14, 76 64 49, 76 67 51.
Жыхароў Быхаўскага раёна запрашаюць паўдзельнічаць у распрацоўцы лагатыпа на тэму ЗЛЖ. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў раённым выканаўчым камітэце.
У Беларусі ўстаноўлены нарматывы гранічнага кошту 1 кв. м агульнай плошчы жылога памяшкання шматкватэрных жылых дамоў. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва № 47 ад 20 жніўня, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Паводле даных на раніцу 1 кастрычніка, цукровыя буракі прыбраныя з 3,1 тыс. га. Сабрана 125 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 395 ц/га, у Горацкім раёне–525 ц/га. Цукрыстасць склала 15,9%. Працягваецца іх вывазка на бураковыя пункты і продаж у кошт дзяржзаказу.
На базе ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» адбылося пасяджэнне абласнога Савета і семінар-нарада дырэктараў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі па тэме «Стратэгія і тактыка развіцця планавання устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў 2020/2021 навучальным годзе».
Гарадскі дыялог аб праблемах развіцця адукацыі адбудзецца ў Магілёве 7 кастрычніка. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў. Палілог адкрые новы сезон серыі дыскусій па актуальных пытаннях, якія хвалююць жыхароў абласнога цэнтра.
За 8 месяцаў 2020 года суб’екты малога і сярэдняга бізнесу Магілёўскай вобласці заплацілі ў бюджэт Br404,6 млн., або 42,3% ад агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года паступленні ў бюджэт павялічыліся на 27,6%, ці Br87,6 млн. рублёў у фактычным вылічэнні, у тым ліку ад арганізацый на 31,8% ці Br89,1млн. Паступленні індывідуальных прадпрымальнікаў склалі Br35,4млн. (3,7%).