Архіў навін
За студзень-лістапад бягучага года ў бюджэт Магілёўшчыны паступіла Br1 459,8 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці
Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту складаюць паступленні падаходнага падатку – Br529,2 млн. (36,2%), падатку на дабаўленую вартасць – Br187,2 млн. (12,8%), падатку на прыбытак – Br138,9 млн. (9,5%), акцызаў – Br75,9 млн. (5,2%), падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання – Br70,8 млн. (4,8%).
На сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала абнародаваны праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для ўсенароднага абмеркавання.
Выкананне аператыўных даручэнняў кіраўніка вобласці, якія асабліва важныя для людзей, сталі галоўнай тэмай абмеркавання пасяджэння Магілёўскага аблвыканкама ў панядзелак раніцай. Сярод іх – стабільнае функцыянаванне народнай гаспадаркі і сацыяльнай сферы ў перыяд навагодніх святаў.
Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка — жанчына валявая і прынцыповая. Сам лёс распарадзіўся так, каб яна стала галоўным ідэолагам вобласці. Але нават калі б яна працавала не ў дзяржапараце, а ў любым іншым месцы, усё роўна была б лідарам. Бо ў сваёй рабоце заўсёды прытрымліваецца цвёрдай грамадзянскай пазіцыі і валодае абвостраным пачуццём справядлівасці. Кажа, што самае горшае для чалавека — здрадзіць свайму народу і Айчыне.
Торфапрадпрыемства «Дняпроўскае» ў Быхаўскім раёне завяршае мадэрнізацыю брыкетнай вытворчасці. Пра гэта паведаміў дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства Вадзім Паўловіч.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся з калектывам тэлерадыёкампаніі «Магілёў». Гаварылі аб актыўнай працы на інфармацыйным полі, аператыўным рэагаванні на актуальныя праблемы сённяшняга дня, іншых тэмах.
На думку губернатара, важна гаварыць і паказваць, як жыве і працуе Магілёўская вобласць, падымаць вострыя тэмы і расказваць пра шляхі вырашэння сістэмных праблем.
Для членаў прэзідыума Маладзёжнага парламента пры Магілёўскім абласным Савеце дэпутатаў і старшыняў маладзёжных парламентаў пры гарадскіх і раённых саветах дэпутатаў прайшла экскурсія па ДУСУ «Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву Чавускага раёна» і заводзе будаўнічых сумесяў.
Урачыстае адкрыццё выставачнага праекта Барыса Первунінскіх «Мой шлях», прымеркаванага да 80-гадовага юбілею знакамітага магілёўскага майстра, які выхаваў не адно пакаленне мастакоў, адбудзецца у Магілёўскім абласным мастацкім музеі ім. П.В. Масленікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Па словах арганізатараў, тэматыка сюжэтаў самая розная: нацюрморты, пейзажы, працоўныя і спартыўныя будні.
Акцыя «Нашы дзеці» з кожным днём набірае абароты, усё больш адрасоў на карце краіны, куды прыходзяць цёплыя эмоцыі і падарункі. Сёння свята адбылося ў Чавускай абласной сярэдняй школе. Кіраўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта павіншавала ўстанову адукацыі, дзе вучацца 100 хлопчыкаў і дзяўчынак. На свята прыехалі прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, а таксама вядомыя спартсмены – чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў Аляксандр Багдановіч, Сяргей Новікаў, Вадзім Стральцоў і Ірына Курачкіна.
Намеснік Прэм'ер-міністра Анатоль Сівак сёння ў межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» прывёз салодкія падарункі – цукеркі, клубніцы, фрукты – у Асіповіцкую дзяржаўную спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарата.
У Магілёўскай вобласці ў 2022 годзе на падтрымку прадпрымальніцтва плануюць накіраваць амаль Br4 млн. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар.
Рост інвестыцый і валавога рэгіянальнага прадукту забяспечыць стабільнае развіццё Магілёўскага рэгіёна ў 2022 годзе. Такім меркаваннем падзяліўся намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар падчас 35-й сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё вобласці вызначае ўзровень і якасць жыцця нашых грамадзян. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас абмеркавання пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна на 2022 год на пасяджэнні абласнога выканаўчага камітэта.
Больш за дзясятак беларускіх прамысловых прадпрыемстваў стануць удзельнікамі галіновага этапу рэспубліканскага конкурсу «ТэхнаЁлка-2021» у Магілёве. Мерапрыемства пройдзе 23 снежня на базе ААТ «Магілёўліфтмаш», ппаведаміла начальніца бюро ідэалагічнай працы таварыства Марыя Кананкова.
Старшыня канцэрна «Беллеспаперапрам» Міхаіл Касько далучыўся да дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» і павіншаваў выхаванцаў Бабруйскай дзяржаўнай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху з надыходзячымі навагоднімі святамі і ўручыў ім падарункі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе канцэрна.
Леанід Мартынюк: прынятыя на выязных прыёмах рашэнні дапамагаюць нейтралізаваць канфліктныя сітуацыі
На выязных прыёмах прымаюцца рашэнні, якія дазваляюць нівеліраваць канфліктныя сітуацыі. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся памочнік Прэзідэнта – інспектар Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк – падчас выязнога прыёму грамадзян у Шклове.
Акцыя «Нашы дзеці» дорыць дзецям незабыўнае свята і зараджае дарослых добрымі эмоцыямі. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч падчас наведвання Магілёўскага спецыяльнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча закрытага тыпу № 2 дрэваапрацоўкі ў Магілёве. Візіт стаў часткай рэспубліканскай дабрачыннай акцыі.
У Бялыніцкай дапаможнай школе-інтэрнаце адбылося навагодняе свята, на якім у ролі добрых чараўнікоў выступілі прадстаўнікі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. Яны прывезлі дзецям салодкія падарункі і наборы для творчасці, а ўстанове адукацыі перадалі грашовы сертыфікат на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 505 аб узнагароджанні ордэнам Маці. У адпаведнасці з загадам узнагароды ўдастоена 49 жыхарак Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
ААТ «Крычаўцэментнашыфер» за студзень-лістапад павялічыла экспарт прадукцыі на 11%. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным Telegram-канале холдынгу «Беларуская цэментная кампанія».
Дзякуючы рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» хлопчыкі і дзяўчынкі працягваюць верыць у цуды, заявіла журналістам член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Людміла Здорыкава.
На заключныя заняткі «Навагодняй майстэрні» запрашае Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Шосты ўрок пройдзе ў суботу, 25 снежня, у светлае свята каталіцкага Раства. Майстэрня будзе працаваць з 15:00 да 17:00. Гэтым разам у праграме «Калядны мікс» (4+).
У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 года, Прэзідыум Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў склікае чарговую трыццаць пятую сесію Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 23 снежня (14.00, канферэнц-зала Дома Саветаў).
На сесію запрашаюцца:
– дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
– члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
– дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў;
У Магілёве 22 верасня пачне працаваць грамадская прыёмная па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі і добраўпарадкавання. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
У гэты дзень звярнуцца з праблемнымі пытаннямі жыхары горада змогуць у гарвыканкам па тэлефоне 8 (0222) 42-26-11. Акрамя таго, званкі будуць прымаць у адміністрацыях Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў па тэлефонах: 8 (0222) 42-40-46 і 8 (0222) 42-90-54.
Прымаць званкі будуць з 10.00 да 12.00.
БЕЛТА
Абласны форум маладых спецыялістаў, якія атрымалі ў 2021 годзе першае працоўнае месца ў Магілёўскай вобласці, прайшоў у аблвыканкаме. У ім прынялі ўдзел каля 130 прадстаўнікоў аграпрамысловага комплексу, сацыяльнай, вытворчай сфер і інш.
Сяргей Багдановіч: на розных гістарычных этапах супрацоўнікі КДБ годна выконвалі свой святы абавязак
Камітэт дзяржаўнай бяспекі адзначае сёння прафесійнае свята. У Магілёве з нагоды ўрачыстасці адбылася цырымонія ўскладання кветак да помніка «Чэкістам Магілёўшчыны». У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў, прадстаўнікі праваахоўных органаў рэгіёна і інш.
Сёння, 21 снежня, з удзелам старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоля Ісачанкі адбылася пазачарговая, 36-я сесія Дрыбінскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання, на якой было разгледжана пытанне аб зацвярджэнні на пасадзе новага старшыні Дрыбінскага раённага выканаўчага камітэта – Ірыны Стрэчын. Кандыдатура Ірыны Стрэчын была ўзгоднена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам 6 снежня 2021 года і падтрымана дэпутатамі Дрыбінскага раённага Савета дэпутатаў.
У Магілёўскай вобласці больш за 7 тыс. дзяцей будуць наведваць лагеры на базе школ і цэнтраў дадатковай адукацыі падчас зімовых канікул. Пра гэта паведаміла галоўны спецыяліст аддзела выхаваўчай работы і аховы дзяцінства галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Алеся Васіленка.
«Падчас зімовых канікул у рэгіёне будзе працаваць 250 лагераў на базе школ, цэнтраў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Іх будуць наведваць больш за 7 тыс. дзяцей», – адзначыла яна.
За выхадныя ў вобласці адбылося 4 пажары: у Бабруйску, Магілёве, Кіраўскім і Магілёўскім раёнах. Як паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых, у ходзе аператыўнай працы выратаваны жылы дом, 4 гаспадарчыя будынкі і 1 аўтамабіль.
У аўторак, 21 снежня, у Магілёве пачнуць працаваць ёлачныя кірмашы. Да 31 снежня тут можна набыць жывыя елкі, хвоі, букеты і навагоднія дрэвы ў кадках. Ажыццяўляць гандаль галоўным навагоднім атрыбутам будзе больш за 15 суб’ектаў гаспадарання, у тым ліку лясгасы (Бялыніцкі, Быхаўскі, Магілёўскі, Чавускі), фермерскія гаспадаркі, «Магілёўзелянбуд» і індывідуальныя прадпрымальнікі.
Переводчик