Архіў навін

Магілёўская гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі да канца месяца атрымае статус клінічнай. Сумесна з Гомельскім медуніверсітэтам на базе стацыянара арганізуюць кафедру анестэзіялогіі і рэаніматалогіі.
У Слаўгарадзе на некалькі дзён абмяжуюць рух транспарту. Такое рашэнне звязана з правядзеннем у раённым цэнтры абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2022», паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Плюс 150 тысяч тон збожжа каласавых культур да ўзроўню мінулага года – каравай Магілёўскай вобласці значна пацяжэў. Тры раёны – Магілёўскі, Шклоўскі і Горацкі – намалацілі звыш 100 тысяч тон кожны. На абласных «Дажынках» у Слаўгарадзе заслужаныя ўзнагароды атрымаюць працаўнікі-рэкардсмены: у асабістым заліку старшага камбайнера з СВК «Калгас “Радзіма”» Бялыніцкага раёна Мікалая Дарэчкіна больш за 5 тысяч тон, у СП «Газавік-Сіпакова» Шклоўскага раёна ўраджайнасць наблізілася да 70 цэнтнераў з гектара. Дзякуючы чаму аграрыі Прыдняпроўя ў няпростых пагодных умовах змаглі сабраць годны ўраджай і ў чым бачаць кропкі росту, расказаў першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Уласевіч.
ААТ «Магілёўскі мясакамбінат» вырабіць вараную каўбасу рэкорднай даўжыні да абласных «Дажынак», паведамляе са спасылкай на галоўнага эксперта кнігі рэкордаў Беларусі Кірыла Шымко. Як удакладняецца, у межах абласной урачыстасці аграрнай сферы «Дажынкі-2022» мясцовы вытворца адважыўся на рэкорднае дасягненне. На прадпрыемстве вырабяць вараную каўбасу больш за 50 м у даўжыню.
Кірмашы-продажы, гандлёвыя рады, зоны грыль і вырабы рамеснікаў. Разнастайнасць смакаў і відаў прадукцыі прапануюць гасцям абласнога свята «Дажынкі-2022» у Слаўгарадзе, расказала начальнік аддзела арганізацыі гандлю і паслуг галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Алена Куканькова.
Магілёўскі абласны музей імя П. В. Масленікава запрашае юных аматараў мастацтва і іх бацькоў адзначыць свята Паровы і Дзень маці разам. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Як расказалі супрацоўнікі музея, інтэрактыўнае мерапрыемства, на якім дзеці даведаюцца аб традыцыях і асаблівасцях гэтых святаў, адбудзецца 14 кастрычніка ў 13:00 у музеі.
У Бабруйску плануюць мадэрнізаваць гарадскую бальніцу ХМП імя У. В. Марзона. Такая прапанова паступіла ад міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча на аператыўнай выязной нарадзе падчас наведвання ўстановы, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Два сельскагаспадарчыя кірмашы будуць працаваць у Магілёве ў гэтыя выхадныя. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме. Так, з 14 па 16 кастрычніка тэматычны гандаль размесціцца ў мікрараёне Казіміраўка. Тут набыць розную сельскагаспадарчую прадукцыю можна будзе на пляцоўцы ля міні-рынку. Яшчэ адзін кірмаш разгорнецца 15 і 16 кастрычніка. Яна размесціцца ў фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Н2О» па вуліцы Златавустаўскага, 1.
Мэта маніторынгу – не дапусціць фактаў завышэння кошту тавараў. Маніторынгавыя групы працуюць па ўсёй краіне.
У Гродне прайшоў Мемарыял сярэбранага прызёра Алімпійскіх гульняў Пятра Пачынчука па спартыўнай хадзе. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 120 лёгкаатлетаў у розных узроставых катэгорыях з усіх абласцей Беларусі і Мінска. На рахунку прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці тры ўзнагароды. На дыстанцыі 1 кіламетр сярод дзяўчат 2009/2010 гадоў нараджэння першае месца заняла Наталля Купрыянчык, трэцяе – Надзея Галаўлёва. А на дыстанцыі 5 кіламетраў сярод юніёраў 2005/2006 г. н. сярэбраны медаль выйграў Арсеній Котаў.
Месячнік па навядзенні парадку праходзіць у Магілёўскай вобласці. Актыўныя жыхары наводзяць парадак у родным мікрараёне, у месцах агульнага карыстання. Увагу надалі таксама прамысловым зонам, тэрыторыям арганізацый і прадпрыемстваў, асноўным магістралям рэгіёна. Прадоўжыцца месячнік па навядзенні парадку да 5 лістапада.
Абменныя гастролі Магілёўскага і Смаленскага абласных тэатраў лялек адбудуцца 22–23 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў магілёўскай установе культуры. Так, смаленскія лялечнікі прадставяць на беларускай сцэне два спектаклі для дзіцячай аўдыторыі – «Сястрыца Алёнка і братка Іванка» і «Мыйдадыр», якія рэалізаваны пры падтрымцы расійскага федэральнага праекта «Культура малой радзімы».
У Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы пачалася вакцынацыя супраць грыпу. Зрабіць тут прышчэпку французскай вакцынай можа любы жадаючы з 9.00 да 15.00 у будні дзень. Пры сабе неабходна мець пашпарт. – Мы атрымалі вакцыну французскай вытворчасці «Ваксігрып Тэтра», – удакладніў загадчык кансультатыўнай паліклінікі МАДБ Дзяніс Арлоў. – Гэта вельмі добрая вакцына. Ёй можам прывіваць дзяцей з 6 месяцаў, цяжарных, а таксама людзей, якія маюць спадарожныя паталогіі. З некаторымі арганізацыямі горада ў нас даўно заключаны дагаворы.
Планавая сяўба азімых завершана ў Краснапольскім раёне. Аграрыі працавалі зладжана і ўклаліся ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны. – Дзякую за працу ўсім: аграномам, механізатарам, спецыялістам розных узроўняў, – кажа старшыня Краснапольскага райвыканкама Валерый Наско. – Вялікую ролю ў захаванні тэхналагічнай дысцыпліны адыгралі вопыт і падыходы да арганізацыі працы дырэктара ААТ «Краснапольскі» Сяргея Ленкаўца. Па плане на Краснапольшчыне засеялі азімымі 5800 гектараў. Асноўны акцэнт зроблены на азімую пшаніцу і трыцікале.
У паўтара раза павялічыўся аб’ём стабілізацыйнага фонду на Магілёўшчыне сёлета. У аб’ёмах падраслі пазіцыі так званага баршчовага набору. Стабілізацыйны фонд Магілёўскай вобласці складзе 18 тысяч тон плодаагародніннай прадукцыі. ТРК «Магілёў»
Установы культуры Магілёўскай вобласці прадставяць 15 кастрычніка ў Слаўгарадзе тэматычныя экспазіцыі, выставачныя пляцоўкі, канцэрты і дэманстрацыі. Святочная праграма стане часткай абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі», расказалі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Дыскусійная пляцоўка «Афіцыйна. Дакладна. Па-беларуску» з удзелам беларускага журналіста і тэлевядучага Рыгора Азаронка сабрала на базе МДУ імя А. А. Куляшова каля 150 студэнтаў і навучэнцаў. Таксама ўдзел у ёй прынялі намеснік старшыні Рэспубліканскага савета РГА «Белая Русь» Андрэй Басак, старшыні, члены саветаў абласной, гарадской, раённых арганізацый РГА «Белая Русь», рэктары ВНУ, прадстаўнікі ўпраўлення па адукацыі гарвыканкама, навучальных устаноў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 15 кастрычніка намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Іванавіч Дзенгалёў. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца пытанні: будаўнічы комплекс, архітэктура і горадабудаўніцтва, жыллёвая палітыка і жыллёва-камунальная гаспадарка, паліўна-энергетычны комплекс Магілёўскай вобласці і яго эфектыўнасць, надзвычайныя сітуацыі, сувязь, транспарт і камунікацыі, збор, перапрацоўка лому і адходаў чорных і каляровых металаў.
Слаўгарад сёлета рыхтуецца стаць сталіцай абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2022». Да свята райцэнтр абнаўляецца. У яго планах значна прырасці новымі дамамі, дарогамі. Адным словам, сустрэць гасцей свята ва ўсёй красе.
У Сочы завяршыліся міжнародныя летнія гульні паралімпійцаў «Мы разам. Спорт» з удзелам беларускіх атлетаў.
У Магілёўскай вобласці дадзены афіцыйны старт рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Адновім лясы разам!», якая будзе працягвацца з 8 па 22 кастрычніка.
Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык сустрэлася з прадстаўнікамі Маладзёжнага парламента пры абласным Савеце дэпутатаў. Асаблівасці арганізацыі працы, пытанні, прапановы і праекты абмеркавалі ўдзельнікі сустрэчы за круглым сталом.
Абласная дыялогавая пляцоўка «Ад памяці мінулага да будучыні», прысвечаная тэме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, прайшла ў Магілёве. Яна сабрала каля 100 удзельнікаў – прадстаўнікоў рэгіянальнай моладзі.
Рабочую сустрэчу з прадстаўнікамі кітайскай карпарацыі «Citic construction co., Ltd» 5 кастрычніка правёў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Бакі абмеркавалі магчымыя напрамкі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Капітальны рамонт пуцеправода завяршаецца па вуліцы Чалюскінцаў у Магілёве. На наступным тыдні тут будзе цалкам адноўлены рух. Будаўніцтва пуцеправода вядзецца кругласутачна, у тым ліку і ў начны час, каб не закрываць рух транспарту. Далей, згодна з планам, працягваюцца работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі пад пуцеправодам. Тэрмін поўнай здачы аб’екта застаецца ранейшым – лістапад.
Абласную селектарную нараду па пытаннях выканання праграмы жыллёвага будаўніцтва і аднаўлення аб’ектаў, пашкоджаных у выніку праходжання моцнага ветру ў студзені-маі бягучага года, правёў сёння старшыня Магаблвыканкама Анатоль Ісачанка. Удзел у ёй таксама прынялі памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама і арганізацый будаўнічага комплексу, прадстаўнікі гаррайвыканкамаў.
Моладзь Мсціслаўскага раёна 7 кастрычніка далучыцца да акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб’ядноўвае гісторыя і вера». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «БРСМ».
Сярэдняй школе ў аграгарадку Вендараж Магілёўскага раёна прысвоена імя Героя Савецкага Саюза М. Я. Раманькова. Урачыстае мерапрыемства сабрала сёння ва ўстанове адукацыі прадстаўнікоў Магілёўскага райвыканкама, дэпутацкага корпуса, моладзевых і ветэранскіх арганізацый, родных героя, вучняў школы і мясцовых жыхароў.
Парк адпачынку, дзіцячую пляцоўка з арт-аб’ектам «Пад крыламі адзінства» адкрылі ў аграгарадку Сялец Мсціслаўскага раёна. Новыя аб’екты сталі падарункам да раённага свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2022».
У Магілёве вучняў класа прававой накіраванасці СШ № 46 ўрачыста прысвяцілі ў юныя следчыя. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Таццяна Старасотнікава.