Архіў навін

Якім павінна быць лета? Формула ідэальнага лета простая і немудрагелістая: лета павінна быць сонечным, смачным, вясёлым, пагодным і самае галоўнае–бяспечным.
Наймацнейшыя велагоншчыкі Беларусі з’едуцца на 52-і традыцыйны мемарыял Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы К. П. Арлоўскага па веласіпедным спорце на шашы. Спаборніцтвы пройдуць 4–6 чэрвеня ў аграгарадку Мышкавічы Кіраўскага раёна. Штогадовыя спаборніцтвы збяруць спартсменаў з усіх абласцей і горада Мінска.
Рэгіянальны фестываль дзіцячай творчасці «Славянскі карагод» пройдзе 5–6 чэрвеня ў Горках
Свята Пушкінскай паэзіі пройдзе 5 чэрвеня ў аграгарадку Цялуша Бабруйскага раёна. Мерапрыемства адбудзецца на пляцоўцы каля сельскага Дома культуры, паведамляецца на сайце газеты «Трыбуна працы». У праграме – памінальная паніхіда ў Свята-Мікольскім храме, ускладанне кветак да магілы ўнучкі А. С. Пушкіна Н.А. Варанцовай-Вельямінавай, тэатралізавана-паэтычнае прадстаўленне, выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, работа дзіцячых атракцыёнаў, гандлёвых радоў і многае іншае. Пачатак у 10.00. Уваход вольны.
У Горках 2 чэрвеня адкрыюць спартыўную пляцоўку. Пра гэта паведамляецца на партале газеты «Горацкі веснік». Мерапрыемства адбудзецца з 11.00 да 13.00 у мікрараёне Вакзальны паміж дамамі № № 31, 35 і 39 па вуліцы Вакзальнай. Арганізатары свята, прымеркаванага да Міжнароднага дня абароны дзяцей, падрыхтавалі для ўдзельнікаў спаборніцтва, конкурсы, гульні, якія будуць суправаджаць вясёлыя аніматары. Дзяцей чакаюць прыемныя адкрыцці і сюрпрызы. Будзе таксама працаваць тэматычная пляцоўка РАНС.
З 3 па 15 чэрвеня будзе адсутнічаць гарачае водазабеспячэнне: у раёне вуліц Грышына; Крупскай (да жылых дамоў № 62б; 64; 51; 51а; 70); Ленінская; Піянерская; Першамайская, па пр-це Міру ад жылых дамоў цотны бок № 18а, няцотны бок № 25; у мікрараёне Юбілейны.
У апошні час у розных сацыяльных сетках размяшчаецца інфармацыя з апавяданнямі аб масавай высечцы лясоў па ўсёй краіне. Каментуючы сітуацыю, Магілёўскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб’яднанне паведамляе, што ніякіх дадатковых масавых высечак лесу на фоне павышанага попыту і падаражэння драўніны ў аб’яднанні не вядзецца. Рубка лясоў у Магілёўскай вобласці ідзе згодна з лесаўпарадкавальнымі праектамі лесагаспадарчых устаноў. Усе рубкі планавыя, вядуцца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку. Тым самым забяспечваецца ўстойлівае лесакарыстанне і лесакіраўніцтва.
На Спецаўтапрадпрыемстве прайшоў урачысты сход, прысвечаны 90-гадоваму юбілею. Яркай падзеяй святочнага мерапрыемства стала адкрыццё на тэрыторыі прадпрыемства сімвалічнага памятнага знака–смеццявоза. Дарэчы, гэта адзіны смеццезборачны аўтамабіль, які ўдастоіўся гонару быць пастаўленым на манумент.
За першы тыдзень выдачы сертыфікатаў аб праходжанні вакцынацыі ад COVID-19 іх аформіла каля 400 чалавек. Імунізацыя ў рэгіёне працягваецца. Больш за 30 тыс. чалавек ужо атрымалі вакцыну цалкам. Наперадзе яшчэ шмат працы над калектыўным імунітэтам. І пакуль абарона набудзе высокую ступень, трэба самім працягваць берагчыся ад каранавіруса: па-ранейшаму дыстанцыявацца ў грамадскіх месцах, абавязкова насіць маскі і абавязкова мыць рукі!
Супрацоўнікі і курсанты Магілёўскага інстытута МУС павіншавалі з маючым адбыцца Днём абароны дзяцей выхаванцаў цэнтра медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў з паражэннем ЦНС і апорна-рухальнага апарата Магілёва і Мацюцкага ясляў-саду Горацкага раёна. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік ВНУ Марына Грамыка.
Паводле апошніх звестак, у Беларусі пражывае крыху больш за 36 тыс. дзяцей-сірот ва ўзросце да 23 гадоў. Падтрымаць іх на шляху да самастойнага жыцця–клопат дзяржавы. І тут задзейнічаны розныя структуры: яны дапамагаюць атрымаць адукацыю, жыллё, працаўладкавацца. Алгарытм суправаджэння дзяцей-сірот такі: з 18 гадоў маладыя людзі прыбываюць на першае месца працы або ў замацаванае за імі жыллё. Пакет дакументаў на кожнага перадаецца ў цэнтр сацабслугоўвання насельніцтва.
У Магілёве ў сувязі з будаўніцтвам і рэканструкцыяй цеплавых сетак з 31 мая да 31 ліпеня будзе перакрыты ўчастак дарогі па бульвары Непакорных (ад вул. Гагарына да вул. Палявой).
Учора, 30 мая, у Пінску падвялі вынікі 13-й Рэспубліканскай спартакіяды работнікаў аховы здароўя. Першае месца заняла Магілёўская вобласць. Другое – у Віцебскай, трэцяе – у Гомельскай абласцей. Пераможцы ўзнагароджаны грашовымі прэміямі.
Прамую тэлефонную лінію 5 чэрвеня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У Магілёве прайшло адкрытае першынство БФСТ «Дынама» па цяжкай атлетыцы на прызы старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды з Магілёўскай, Гомельскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей(а гэта больш за 100 юнакоў і дзяўчат 2003 года нараджэння і маладзейшыя). Маладыя спартсмены спаборнічалі па двух практыкаваннях у праграме дваябор’я (рывок і штуршок класічны дзвюма рукамі). Асабістыя месцы вызначыліся ў кожнай вагавой катэгорыі.
ААТ «Магілёўхімвалакно» адпраўляе на экспарт 60% прадукцыі, а геаграфія паставак уключае 29 краін свету. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Пётр Руднік.
Штогод вада, нібы ахвярны алтар, забірае жыцці. 27 мая ў 17.13 паступіла паведамленне пра затанулага 16-гадовага дзіцяці ў р. Сож у Крычаве, расказала старэйшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Паводле папярэдніх даных, падлетак хацеў перайсці раку ў неглыбокім месцы, аднак моцная плынь падхапіла і панесла яго. Работнікамі МНС і Таварыства выратавання на вадзе праводзіліся працы па пошуку патанулага. Хлопчык не знойдзены, пошукі працягваюцца.
У Гродне прайшоў чэмпіянат Беларусі па цяжкай атлетыцы сярод мужчын і жанчын. У турніры прыняло ўдзел больш за 200 спартсменаў з усіх рэгіёнаў краіны. У жаночым турніры прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі 3 залатыя, 3 сярэбраныя, 1 бронзавую ўзнагароды і занялі першае месца ў камандным заліку. Чэмпіёнкамі Беларусі сталі Аліна Шчапанава (64 кг), Дар’я Хейдэр (71 кг), Дар’я Навумава (76 кг). У мужчынскай частцы спаборніцтваў у актыве цяжкаатлетаў Магілёўшчыны 2 сярэбраныя і 1 бронзавая ўзнагароды.
Новы аб’ект – «Рэканструкцыя склада вогнетрывалых матэрыялаў з устаноўкай фасовачнай машыны ў транспартна-пакавальным цэху» – адкрылі ўчора на ААТ «Крычаўцэментнашыфер».
Перад выпускнікамі адкрыты ўсе дарогі, і толькі ад іх выбару будзе залежаць іх будучыня. Пра гэта сказаў міністр адукацыі Ігар Карпенка падчас рэспубліканскага свята «Апошні званок – 2021», якое прайшло ў Бабруйску.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, у адпаведнасці з якім змяняецца ўказ ад 5 мая 2006 года № 299 і выкладаецца ў новай рэдакцыі палажэнне аб парадку фарміравання, зацвярджэння дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы, рэгіянальных інвестыцыйных праграм і справаздачнасці аб іх выкананні. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк сустрэўся з калектывам Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ.
Першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Дзмітрый Варанюк учора правёў прыём грамадзян у Магілёўскім гарвыканкаме. Пытанні тычыліся традыцыйных для жыхароў тэм – жыллёва-камунальнай гаспадаркі, транспартных зносін, жылля. А вось ветэран з Магілёва падняў вострую для цяперашняга часу тэму – уплыву на краіну звонку. Ён адзначыў, што гэта той момант, калі мы ўсе павінны падтрымаць Беларусь, згуртавацца.
У Магілёве першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Дзмітрый Варанюк сустрэўся з моладдзю і выкладчыкамі Дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 9 імя А. П. Старавойтава. Спярша ён азнаёміўся з установай адукацыі: яе праектамі, матэрыяльна-тэхнічнай базай, умовамі для пражывання дзяцей. Затым у фармаце дыялогу абмеркаваў з навучэнцамі праблемы, якія хвалююць сучаснае пакаленне.
Дзве баявыя ўзнагароды – ордэн Чырвонай Зоркі і медаль «За баявыя заслугі» – папоўняць фонды Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е. Р. Раманава. Іх знайшлі вучні Магілёўскай СШ № 5 і перадалі спецыялістам ваенна-пошукавай секцыі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
Хуткаснае манеўраванне на легкавым аўтамабілі, конкурс па ручным рэгуляванні ў рэальнай дарожнай абстаноўцы, спаборніцтвы па стральбе з рухомага аўтамабіля па нерухомай мішэні, камбінаваная эстафета «Міліцэйскі біятлон», тэсціраванне па спецыяльнай медыцынскай падрыхтоўцы і ведах правілаў дарожнага руху, дэманстрацыя выдатнай фізічнай падрыхтоўкі і баявых прыёмаў самаабароны... Усё гэта – этапы Магілёўскага абласнога агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў дарожна-патрульнай службы, які праходзіў на працягу 2 дзён.
Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ў межах кантролю за працай лесагаспадарчай галіны рэгіёна праведзена праверка ДЛГУ «Краснапольскі лясгас». Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Дзмітрый Захараў. Праверкай выяўлена неэфектыўнае выкарыстанне дзяржаўных сродкаў і набытай за іх кошт маёмасці.
У тэатральна-канцэртнай зале абласнога цэнтра творчасці 28 красавіка ў 18.00 адбудзецца канцэртная праграма «25 старонак поспеху», прысвечаная 25-годдзю ДУДА «Цэнтр творчасці «Эверэст» г. Магілёва». Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце ўстановы дадатковай адукацыі Алена Бялясава.
СМІ неабходна кансалідавана адстойваць пазіцыю дзяржавы, заявіў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі. Ён прымае ўдзел у I Форуме медыйнай супольнасці Беларусі «СМІ ў эпоху цыфравізацыі».
Абласны злёт юных выратавальнікаў-пажарных прайшоў на базе ПАВА-6 Магілёўскага ГАНС. Удзел у мерапрыемстве прыняло 10 каманд-пераможцы аналагічных занальных спаборніцтваў з Магілёва, Бабруйска, Горак, Быхава, Мсціслава, Крычава, Дрыбіна, Магілёўскага і Хоцімскага раёнаў. Юныя ратавальнікі прадэманстравалі спрыт, сілу, уменні, веды і крэатыў у 6 конкурсах.