Рус Бел Eng 中文

Архіў - лістапад 2017

30 Лістапад

Каманда Салтанаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната атрымала перамогу ў абласной спартакіядзе «Спорт для ўсіх»

Спартакіяда «Спорт для ўсіх» сярод састарэлых і інвалідаў, якія пражываюць у дамах-інтэрнатах Магілёўскай вобласці, адбылася на базе СК «Алімпіец». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне аблвыканкама.

Абласныя Свята-Георгіеўскія агульнаадукацыйныя чытанні адбудуцца ў Магілёве 1 снежня

XI абласныя Свята-Георгіеўскія агульнаадукацыйныя чытанні, прысвечаныя 300-годдзю з дня нараджэння архіепіскапа Магілёўскага і Беларускага, Свяціцеля Георгія Каніскага, адбудуцца ў горадзе на Дняпры 1 снежня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім епархіяльным упраўленні.

Прадстаўнік Свенскай сярэдняй школы Слаўгарадскага раёна стаў пераможцам конкурсу Саюзнай дзяржавы # ЛюблюГеаграфію

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання фіналістаў і пераможцаў конкурсу # ЛюблюГеаграфію адбылася ў Мінску. Найлепшым стаў прадстаўнік Свенскай сярэдняй школы Слаўгарадскага раёна Вячаслаў Фёдараў, паведамляе інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы.

Напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам Магілёўская вобласць далучылася да міжнароднай кампаніі «Маё здароўе, маё права»

Напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам Магілёўская вобласць далучылася да міжнароднай кампаніі «Маё здароўе, маё права». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Бясплатныя кінапаказы да Дня інвалідаў пройдуць 3 снежня ў кінатэатрах Магілёва

Бясплатныя кінапаказы да Дня інвалідаў пройдуць 3 снежня ў кінатэатрах Магілёва. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».

Натарыусы Магілёўскай вобласці бясплатна пракансультуюць грамадзян 1 снежня

Натарыусы Магілёўскай вобласці 1 снежня бясплатна пракансультуюць грамадзян па пытаннях, звязаных з правядзеннем натарыяльных дзеянняў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла інспектар па кадрах Магілёўскай абласной натарыяльнай палаты Марына Думаронак.

Графік пераносу рабочых дзён у 2018 годзе зацверджаны ў Беларусі

Урадам прынята рашэнне аб пераносе рабочых дзён у 2018 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 29 лістапада 2017 года нумар 903, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Кіраўнік Беларусбанка падзякаваў сілавікам, якія прымалі ўдзел у затрыманні ўзброенага рабаўніка

Старшыня праўлення ААТ «АСБ Беларусбанк» Віктар Ананіч падзякаваў кіраўніцтву і супрацоўнікам органаў унутраных спраў, якія прымалі непасрэдны ўдзел у спецаперацыі па вызваленні заложнікаў у аддзяленні банка і затрыманні узброенага зламысніка 20 лістапада ў Магілёве. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Ігнатовіч.

«Чырвоны харчавік» прапрацоўвае магчымасць паставак прысмакаў у Ізраіль

Бабруйскае ААТ «Чырвоны харчавік» прапрацоўвае магчымасць паставак прысмакаў у Ізраіль. Пра гэта паведамілі на выставачным УП «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Кансультацыйную групу па пытаннях арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці плануюць стварыць у Магілёўскай вобласці

Кансультацыйную групу па пытаннях арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці плануюць стварыць у Магілёўскай вобласці. Неабходнасць фарміравання ў рэгіёне такой структуры абгрунтавалі ўдзельнікі пасяджэння грамадска-кансультацыйнага савета па развіцці прадпрымальніцтва, дзе абмяркоўваліся праблемныя моманты, з якімі сутыкаецца малы і сярэдні бізнес на першых этапах адкрыцця сваёй справы і падчас вытворчага працэсу.

29 Лістапад

Астанкі савецкіх воінаў перапахавалі з ушанаваннямі ў Магілёве

Астанкі двух савецкіх воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, перапахавалі сёння з ушанаваннямі ў брацкую магілу ў Магілёве. Цырымонія адбылася на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Лагер смерці» па праспекце Шміта, перадае карэспандэнт сайта.

Каля 280 спартсменаў прымуць удзел у адкрытым абласным першынстве па плаванні ў Магілёве

Адкрытае абласное першынство па плаванні пройдзе 1-2 снежня ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў загадчык аддзела фізічнага выхавання ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» Алег Маргуноў.

Асаблівасці падаткаабкладання індывідуальных прадпрымальнікаў у сферы гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання з 1 студзеня 2018 года

У мэтах стымулявання дзелавой актыўнасці на тэрыторыі сельскай мясцовасці і малых гарадскіх паселішчаў з сярэдняй колькасцю насельніцтва да 10 тысяч чалавек 22 верасня 2017 г. выдадзены Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 345 «Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання».

Міжрэгіянальная канферэнцыя «Кааперацыя вытворчасці, бізнесу і навукі ў прамысловасці: поспехі, праблемы, перспектывы» пройдзе 6 снежня ў Магілёве

Міжрэгіянальная канферэнцыя «Кааперацыя вытворчасці, бізнесу і навукі ў прамысловасці: поспехі, праблемы, перспектывы» пройдзе 6 снежня ў Магілёве. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар Магілёўскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Віктар Красоўскі.

Студэнтаў з Беларусі і Расіі збярэ ў Магілёве фестываль «Палітра творчасці»

Студэнтаў з Беларусі і Расіі збярэ ў Магілёве адкрыты фестываль «Палітра творчасці». Форум пройдзе на базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта з 29 лістапада па 1 снежня, паведамілі ва ўстанове адукацыі.

У Бабруйску адкрылі тэлеканал «Бабруйск-360»

У Бабруйску адкрылі тэлеканал «Бабруйск-360». Радасць урачыстага моманту з калектывам падзялілі старшыня Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў, старшыня Бабруйскага райвыканкама Павел Найдзён, першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Ігар Луцкі, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Рынейская і Віталь Уласевіч.

Магіляўчан запрашаюць на «Кірмаш вакансій арганізацый гандлю і грамадскага харчавання»

«Кірмаш вакансій арганізацый гандлю і грамадскага харчавання» адбудзецца 6 снежня ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарвыканкама.

28 Лістапад

У Магілёўскай вобласці вызначылі пералікі тэрыторый, на якія будзе распаўсюджвацца дзеянне Указа №345 «Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання»

На сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў сёння зацверджаны праект рашэння, якім вызначаны пералікі населеных пунктаў, тэрыторый за населенымі пунктамі рэгіёна, якія адносяцца да тэрыторыі сельскай мясцовасці, і малых гарадскіх паселішчаў, на якія будзе распаўсюджвацца дзеянне падпунктаў 1.1 і 1.5 пункта 1 Указа Прэзідэнта Беларусі №345 «Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання».

Супрацоўнікі Магілёўскай мытні спынілі спробу незаконнага перамяшчэння піламатэрыялаў коштам Br2,6 тыс.

Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з кантрабандай Магілёўскай мытні выявілі факт незаконнага перамяшчэння па тэрыторыі ЕАЭС піламатэрыялаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кантрольнага ведамства.

У Магілёўскай вобласці 1 снежня стартуе дабрачынны марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы»

У Магілёўскай вобласці 1 снежня стартуе дабрачынны марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», паведаміла дырэктар Магілёўскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Ірына Фісюк.