RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - сакавік 9, 2020

Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 сакавіка кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 сакавіка кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

«Бабруйскаграмаш» плануе арганізаваць зборачную вытворчасць трактарных прычэпаў ва Украіне

ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш”» плануе арганізаваць зборачную вытворчасць трактарных прычэпаў 2ПТС-6 ва Украіне. Тэрмін рэалізацыі праекта–першае паўгоддзе бягучага года, як паведамляецца на сайце бабруйскага прадпрыемства.

У Бабруйску адкрылі ангіяграфічны комплекс

Якасць аказання медыцынскіх паслуг у Бабруйску штогод паляпшаецца за кошт увядзення ў эксплуатацыю новага абсталявання. У мінулым годзе адкрылі кабінеты камп’ютарнай і магнітна-рэзананснай тамаграфіі і рэнтгенаўскай мамаграфіі.

Першы ЭкаФэст пройдзе ў Магілёве 4 красавіка

Першы ЭкаФэст адбудзецца ў Магілёве 4 красавіка. Мерапрыемства пройдзе ў галерэі Вараб’ёва (пр-т Міру, каля ракі Дубравенкі) з 12.00 да 18.00. Праект рэалізуюць слухачы школы гарадскіх ініцыятыў «Теплица».

Міжнародны фестываль мастацтваў ArtFest пройдзе ў Магілёве 10–11 красавіка. Адкрыты прыём заявак

Міжнародны фестываль мастацтваў ArtFest пройдзе ў Магілёве 10–11 красавіка. Удзельнікі змогуць прадэманстраваць сваю творчасць у пяці намінацыях: вакальнае, харэаграфічнае, інструментальнае, тэатральнае і выяўленчае мастацтва.