RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - сакавік 24, 2020

Ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны» ўдастоена 15 прадстаўнікоў рэгіёна

Пераможцаў штогадовага абласнога конкурсу па прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны» па выніках 2019 года вызначылі ў рэгіёне. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.

Прамая тэлефонная лінія па актуальных пытаннях развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва адбудзецца 30 сакавіка

Прамую тэлефонную лінію правядзе 30 сакавіка намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка.

З 10.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 22 17 22 ён адкажа на актуальныя пытанні развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва.

 

Сацслужба Магілёўскай вобласці гатовая дапамагчы пажылым і інвалідам з дастаўкай прадуктаў і лекаў

Сацыяльная служба Магілёўскай вобласці гатовая аказаць дапамогу пажылым грамадзянам і інвалідам па дастаўцы прадуктаў харчавання і лекаў. Пра гэта паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Тарасенка.