RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - жнівень 7, 2020

У СШ № 18 Магілёва пасля капітальнага рамонту адкрылі басейн

У сярэдняй школе № 18 горада Магілёва пасля капітальнага рамонту адкрылі басейн. Ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным гэтай падзеі, прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў выканаўчай улады, дэпутацкага корпуса, педагогі, навучэнцы ўстановы адукацыі і спартыўных школ, прадстаўнікі арганізацый абласнога цэнтра.

За тры дні датэрміновага галасавання ўдзел у выбарах прыняло 26,14% выбаршчыкаў Магілёўскай вобласці

Датэрміновае галасаванне па-ранейшаму праходзіць у спакойнай абстаноўцы. Камісіі працуюць у адпаведнасці з патрабаваннямі Выбарчага кодэкса і праводзяць усе неабходныя працэдуры.

У Круглянскім раёне па ініцыятыве грамадзян аднаўляюць помнікі прыроды

Па ініцыятыве грамадзян у Круглянскім раёне аднаўляюць і акультурваюць помнікі прыроды – крыніцы. Пра гэта паведаміў старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Храмцоў.