RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - верасень 5, 2020

Прывітанне Прэзідэнта ўдзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства

Шчыра вітаю ўдзельнікаў і гасцей Дня беларускага пісьменства. Гэта свята - асаблівая падзея ў культурным жыцці Беларусі. На яго пляцоўках адбываецца шматгалосы дыялог майстроў пяра - пісьменнікаў і паэтаў - пра лёс слова і культуры, сучаснасць і будучыню нашага народа. Тут сустракаюцца, узбагачаючы творчую ніву, літаратура, музыка, жывапіс і іншыя віды мастацтва.