RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - верасень 30, 2020

У Палацы мастацтваў Бабруйска з’явіліся 1,5-метровыя гліняныя скульптуры з Кітая

У Палацы мастацтваў Бабруйска з’явілася новая фотазона. У яе цэнтры – традыцыйныя гліняныя скульптуры «Афу» вышынёй 1,5 метра ў выглядзе чароўных хлопчыка і дзяўчынкі ў яркіх традыцыйных кітайскіх касцюмах. Гэта падарунак гораду на Бярэзіне ад горада-пабраціма Усі правінцыі Цзянсу.

Дзесяць дамоў сумеснага сезоннага пражывання і сем дамоў зімоўкі створаны ў Магілёўскай вобласці

Дзесяць дамоў сумеснага сезоннага пражывання і сем дамоў зімоўкі створаны ў Магілёўскай вобласці як альтэрнатыўная форма ўладкавання адзінокіх і адзінока пражываючых старых.

Жыхароў Магілёўскай вобласці 17 кастрычніка запрашаюць прыняць удзел у акцыі «Чысты лес»

Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у акцыі «Чысты лес». Мерапрыемства пройдзе 17 кастрычніка па ўсёй краіне і будзе прымеркавана да Года малой радзімы, як паведамілі карэспандэнту сайта ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.

III Рэспубліканскі конкурс - фестываль RoskvitBY абвясціў старт прыёму заявак

Шматжанравы фестываль творчасці «RoskvitBY» пройдзе 31 кастрычніка–1 лістапада ў Магілёве. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 21 кастрычніка на сайце www.festivali.by. Намінацыі: вакал, харэаграфія, інструментальная, тэатральная і выяўленчая творчасць.

На 55% даходы бюджэту Магілёўскай вобласці сфарміраваныя плацельшчыкамі дзяржаўнага сектара эканомікі

Br524,7 млн. паступіла ў кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці ад арганізацый дзяржаўнага сектара эканомікі за студзень-жнівень 2020 года. На іх долю прыпадае 54,8% агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.