RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - верасень 18, 2020

Больш за 97% кацельняў ЖКГ Магілёўскай вобласці атрымалі пашпарты гатоўнасці да асенне-зімовага перыяду

Больш за 97% кацельняў ЖКГ Магілёўскай вобласці атрымалі пашпарты гатоўнасці да асенне-зімовага перыяду. Пра гэта паведаміў сёння намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Маслаў на пасяджэнні аблвыканкама.

Прышчэпку ад грыпу зрабіла ўжо больш за 41 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці

З сярэдзіны верасня ў Магілёўскай вобласці, як і ў цэлым па краіне, стартавала кампанія супрацьгрыпознай імунізацыі. Прышчэпку зрабіла ўжо больш за 41 тыс. жыхароў рэгіёна, паведаміла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці Святлана Нячай.

Магілёўская мытня пералічыла ў рэспубліканскі бюджэт больш млн Br157

За 8 месяцаў бягучага года Магілёўскай мытняй пералічана больш за Br157 млн у рэспубліканскі бюджэт. Пра гэта паведамілі ў прэс цэнтры службы.

Вынікі працы традыцыйна падвялі напярэдадні Дня мытніка, які адзначаецца штогод 20 верасня.

Класіка, сучасная прытча, дэтэктыў – усяму знойдзецца месца ў новым тэатральным сезоне ў Магілёўскай вобласці

У нашы дні паняцце «тэатральная правінцыя» ператвараецца ў анахранізм. Часам і на пафаснай сталічнай пляцоўцы можна сустрэць безнадзейна «правінцыйны» спектакль. Калі аналізуеш цяперашнюю тэатральную афішу нашых рэгіянальных тэатраў, дух захоплівае ад амбіцый, праектаў, назваў.

У Магілёўскай вобласці стартуе рэспубліканская акцыя «Моладзь за бяспеку»

У Магілёўскай вобласці з 21 верасня стартуе рэспубліканская акцыя «Моладзь за бяспеку», прымеркаваная да дня ўтварэння Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. Пра гэта паведаміла старшы інспектарабласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Сям’я Галабурда – самая вялікая ў Шклоўскім раёне

Лілія і Аляксандр Галабурда жывуць у вёсцы Зароўцы Шклоўскага раёна, выхоўваюць дзесяць дзяцей. Старэйшай дачкі Вользе 18 гадоў, малодшай Крысціне ўсяго два гадкі. А паміж імі нарадзіліся Дзмітрый, Валерыя, Карына, Кацярына, Косця, Ваня, Аня і Максім.

Удзельніца жаночага форуму з Магілёва: хачу міру ў маёй Беларусі!

Беларускі заклікалі да захавання непахіснасці суверэнітэту краіны. Пра гэта гаворыцца ў прынятым жаночым форумам звароце.