RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - лістапад 29, 2021

У Слаўгарадзе плануюць стварыць мемарыяльны комплекс, які раскажа аб ваеннай гісторыі раёна

Папярэдне вызначана, што месцам для новага аб’екта стане гарадскі парк, дзе знаходзіцца брацкая магіла воінаў Чырвонай арміі, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. У раённым цэнтры чатыры воінскія пахаванні, а самае шматлікае размешчана якраз у гарадскім парку.

«Магілёўліфтмаш» распрацаваў двухузроўневую сямейную паркоўку на 2 аўтамабілі

Двухузроўневую паркоўку залежнага тыпу на 2 аўтамабілі распрацавалі ў ААТ «Магілёўліфтмаш». Пра гэта паведаміў начальнік бюро рэкламы прадпрыемства Вадзім Еўстратаў.

За выхадныя дні супрацоўнікі МНС патушылі шэсць пажараў у Магілёўскай вобласці

За выхадныя дні ў Магілёўскай вобласці адбылося 6 пажараў. У ходзе аператыўнай працы выратавалі 3 жылыя дамы і 2 гаспадарчыя пабудовы, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 4 снежня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка

Прамую тэлефонную лінію правядзе 4 снежня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Пераможцай абласнога турніру па праграмаванні стала каманда сацыяльна-гуманітарнага каледжа

Пераможцай абласнога турніру па праграмаванні «Камандны хакатон CodingFest-6» стаў праект «MedClub» каманды сацыяльна-гуманітарнага каледжа УА «МДУ імя А. А. Куляшова» у складзе Данііла Кандрацкага, Рамана Сакалінскага, Арсенія Сугакі, Вольгі Драбышэўскай. Пра гэта паведаміла кіраўнік праекта Святлана Януковіч.

У вёсцы Навасёлкі Магілёўскага раёна адрамантавалі медпункт

У вёсцы Навасёлкі Магілёўскага раёна пасля рамонту адкрыўся фельчарска-акушэрскі пункт. У будынку, якому больш за 60 гадоў, яшчэ зусім нядаўна было пячное ацяпленне.