У ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна ёсць даўняя традыцыя: першы ўраджай гародніны з цяплічнага камбіната трэба вырасціць да свята 23 лютага. Цяперашні сезон не стаў выключэннем: першая партыя агуркоў саспела ў рассветаўскіх цяпліцах!
Пагрозы ў сетцы Інтэрнэт, як і ў рэальным жыцці, – гэта злачынства, за якое пагражае крымінальная адказнасць. Пра гэта папярэджвае пракуратура Магілёўскай вобласці.
Магілёўская абласная бальніца медыцынскай рэабілітацыі вяртаецца да звычайнага рэжыму працы. Падчас росту захворвання COVID-19 ўстанова была перапрафілявана ў інфекцыйную бальніцу. Пра гэта расказаў галоўны ўрач бальніцы Барыс Дзераўцоў.
Дзень адчыненых дзвярэй правядуць магілёўскія бібліятэкі 24 лютага. Пра гэта паведаміла загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса Алена Шэпелева.