RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - май 19, 2021

У канцы мая 30 студэнтаў БДУТ у складзе сэрвіснага атрада адправяцца ў Анапу

28 мая 30 студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій (назву ён змяніў гэтай вясной, больш вядомы як Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання – адзіная ВНУ ў краіне, дзе рыхтуюць спецыялістаў харчовай прамысловасці) у складзе сэрвіснага атрада адправяцца ў Анапу. Яны будуць працаваць у новым гатэлі.

Скончаны капітальны рамонт моста праз раку Ала ў Бабруйскім раёне

Скончаны капітальны рамонт моста праз раку Ала у Бабруйскім раёне на аўтамабільнай дарозе Р-43 «Мяжа Расійскай Федэрацыі (Звянчатка) – Крычаў – Бабруйск – Івацэвічы». Пра гэта паведамляецца на сайце РУП «Магілёўаўтадар».

Ільнаводы Магілёўскай вобласці паспяхова завяршылі пасяўную

Паспяхова завяршылі пасяўную льнаводы вобласці. Насенне лёну легла ў глебу на плошчы 7 300 гектараў. Гэта другі пасля Віцебскай вобласці паказчык па аб’ёмах вырошчвання лёну-даўгунцу ў рэспубліцы. Сярод тых, хто асабліва вызначыўся на пасяўной, у аблсельгасхарчы называюць ільновадаў ААТ «Горкілён».

На палях Быхаўскага кансервава-агароднінасушыльнага завода павялічылі пасевы гарошку да 500 га

На палях ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод»у разгары– сяўба зялёнага гарошку. Сёлета пасяўныя плошчы тут вырашылі павялічыць да 500 гектараў.

Увага выпускнікам 2021 года! Інфармацыя аб магчымасці заключэння мэтавых дагавораў на падрыхтоўку спецыялістаў ва ўстановах адукацыі аграрнага профілю

Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, райсельгасхарчы, сельскагаспадарчыя арганізацыі вобласці прадастаўляюць выпускнікам 2021 года магчымасць заключэння мэтавых дагавораў на падрыхтоўку спецыялістаў ва ўстановах адукацыі аграрнага профілю.

У Магілёўскай вобласці яравыя культуры пасеяны амаль на 80% вызначаных плошчаў

У Магілёўскай вобласці, паводле даных на 18 мая, яравыя культуры пасеяны амаль на 80% вызначаных плошчаў. Лідзіруе Мсціслаўскі раён– 87%. Трохі адстаюць ад лідара Магілёўскі, Клічаўскі і Крычаўскі раёны. Актыўнымі тэмпамі вядзецца пасеў агароднінных культур (62%).

Пераможцаў адкрытага гарадскога конкурсу «Мы–сям’я Беларусі» ўзнагародзяць у Магілёве 20 мая

Пераможцаў адкрытага гарадскога конкурсу «Мы–сям’я Беларусі» ўзнагародзяць у Магілёве 20 мая. Пра гэта паведамілі ў Цэнтры творчасці «Эверэст», на пляцоўцы якога ў 17.30 пачнецца другі этап спаборніцтва.

Міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч наведаў БРУ

Міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч сёння наведаў Беларуска-Расійскі ўніверсітэт. Ён азнаёміўся з выставай дасягненняў ВНУ ў галіне будаўніцтва, праектавання і занятасці моладзі, даведаўся пра навуковыя даследаванні і перспектыўныя праекты. Таксама для гасцей правялі экскурсію па лабараторыях новага корпуса навучальнай установы, дзе наглядна прадэманстравалі магчымасці наяўнага абсталявання.

У Магілёўскім абласным ліцэі № 3 працуе ўнікальная выстава «Салдатамі былі ўсе»

У Магілёўскім абласным ліцэі № 3 працуе ўнікальная выстава «Салдатамі былі ўсе».

Навучэнцы і педагогі не толькі аформілі стэнды пра легендарных воінаў, але і прынеслі на выставу бытавыя сямейныя рэліквіі. Рэчы сярэдзіны 20 стагоддзя надалі экспазіцыі своеасаблівы каларыт.