RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - май 24, 2021

У Магілёўскай вобласці 25 мая стартуе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!»

У сувязі са сканчэннем навучальнага года і пачаткам летніх канікул, а таксама з мэтай папярэджання ДТЗ з удзелам дзяцей і падлеткаў з 25 мая па 5 чэрвеня ў Магілёўскай вобласці, як і па ўсёй краіне, будзе праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага–дзеці!».

Гарадскі конкурс прыгажосці і грацыі «Мілэдзі БРСМ 2021» пройдзе 25 мая ў Магілёве

Гарадскі конкурс прыгажосці і грацыі «Мілэдзі БРСМ 2021» сярод навучэнскай саюзнай моладзі першасных арганізацый ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» пройдзе 25 мая ў Магілёве. Мерапрыемства адбудзецца на пляцоўцы сацыяльна-гуманітарнага каледжа УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова» (пачатак у 14.00).

Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў навацыі ў законы аб СМІ і масавых мерапрыемствах. Што змяняецца і калі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім карэкціруецца заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі, а таксама закон, якім уносяцца змяненні ў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

Адкарэкціраваны закон аб СМІ

Абласная ваенна-патрыятычная гульня «Зарніца» збярэ 26 мая ў Магілёве найлепшых юных армейцаў рэгіёна

Абласная ваенна-патрыятычная гульня «Зарніца» збярэ ў горадзе на Дняпры каля 240 школьнікаў з усяго рэгіёна. Пра гэта паведаміла старшыня Магілёўскага абласнога савета ГА «БРПА» Алена Малдаванава.

Член Савета Рэспублікі Дзмітрый Варанюк правядзе прыём грамадзян у Магілёве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Сяргеевіч Варанюк 27 мая з 15.00 да 17.00 правядзе прыём грамадзян у Магілёўскім гарадскім выканаўчым камітэце (вул. Першамайская, 28а).

Запісацца на прыём можна па тэлефонах: (80222) 62 86 60, +37529 246 51 36.

У Магілёўскай вобласці ўзнагародзілі юных пераможцаў конкурсаў выяўленчага мастацтва, твораў і вырабаў ДПМ па тэме аховы працы

У Магілёўскай вобласці вызначылі пераможцаў абласных конкурсаў выяўленчай творчасці «Маё будучае – бяспека працы маіх бацькоў!», сачыненняў «Што б я зрабіў для бяспекі працы работнікаў, калі б быў кіраўніком прадпрыемства», вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці«Ахова працы – вачыма дзяцей». Узнагароджанне прайшло сёння ў аблвыканкаме.

У Магілёўскай вобласці вызначылі пераможцаў агляду-конкурсу на самую лепшую арганізацыю па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму за 2020 год

У Магілёўскай вобласці вызначылі пераможцаў штогадовага агляду-конкурсу на самую лепшую арганізацыю па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму за 2020 год. Ушанаванне адбылося сёння ў аблвыканкаме.

У Магілёўскай вобласці праходзіць дабрачынная акцыя «Дзень абароны дзяцей з БРСМ»

Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей Магілёўскі абласны камітэт ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» праводзіць традыцыйную дабрачынную акцыю«Дзень абароны дзяцей з БРСМ».

КДК Магілёўскай вобласці вывучае законнасць і эфектыўнасць выкарыстання зямель, прадастаўленых для будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў

Зямля – гэта найвышэйшая каштоўнасць любой дзяржавы. Беражлівыя адносіны да выкарыстання зямельных рэсурсаў з’яўляюцца залогам працвітання нацыі, эканамічнай бяспекі краіны. Эфектыўнае выкарыстанне зямель прадугледжвае атрыманне эканамічнага, сацыяльнага, экалагічнага ці іншага карыснага выніку.