У Магілёўскай вобласці, паводле даных на 18 мая, яравыя культуры пасеяны амаль на 80% вызначаных плошчаў. Лідзіруе Мсціслаўскі раён– 87%. Трохі адстаюць ад лідара Магілёўскі, Клічаўскі і Крычаўскі раёны. Актыўнымі тэмпамі вядзецца пасеў агароднінных культур (62%). Кукуруза пасеяна на 68% зададзеных плошчаў (у тым ліку на зерне заданне практычна выканана, працягваецца сяўба «каралевы палёў» на сілас).
Пачата сяўба грэчкі. Ідзе да завяршэння пасадка бульбы. На 62% запланаваных плошчаў пасеяны агароднінныя культуры.
У гэтыя дні адна з найважнейшых задач – догляд пасеваў сельскагаспадарчых культур. Актыўна вядзецца хімічная праполка яравых збожжавых і зернебабовых культур, а таксама цукровых буракоў.
Шматгадовыя травы падсеяны больш чым на 43 тысячах гектараў (56% да плана).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:29
24.10.2025 - 11:46
Рост вытворчасці малака забяспечылі 74 арганізацыі Магілёўскай вобласці
21.10.2025 - 17:19
У Беларусі пачалі стварэнне адзінай сістэмы аплаты праезду ў транспарце
17.10.2025 - 18:07
16.10.2025 - 19:15