RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - чэрвень 21, 2021

Міністэрства аховы здароўя дало парады, як пазбегнуць наступстваў спякоты

Міністэрства аховы здароўя дало рэкамендацыі, як пазбегнуць наступстваў гарачага надвор’я. Яны з’явіліся на афіцыйным сайце ведамства.

Рэкамендуецца не выходзіць на вуліцу без асаблівай на тое неабходнасці ў перыяд максімальнай сонечнай актыўнасці – з 11:00 да 17:00.

Тыдзень моладзі: валанцёры БРСМ зоймуцца добрымі справамі

Тыдзень моладзі праходзіць 21–27 чэрвеня ў Беларусі. Да праекта далучацца і валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца» Магілёўскай вобласці. У гэтыя дні ў розных кутках рэгіёна моладзь арганізуе працоўныя і экалагічныя акцыі, дапаможа ветэранам і адзінокім пажылым людзям, наведае дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў і шматдзетныя сем’і.

Інклюзіўны лагер адпачынку для дзяцей працуе пад Магілёвам (відэа)

Маяком надзеі для дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці, а таксама іх бацькоў стаў інклюзіўны лагер адпачынку, які працуе пад Магілёвам. Гэта сацыяльны праект дабрачыннай арганізацыі «Благо».

У Магілёўскім раёне ўпершыню прайшоў «Чайны фэст»

У аграгарадку Усход Магілёўскага раёна ўпершыню прайшоў «Чайны фэст». На ім прысутнічалі намеснікі старшыні Магілёўскага райвыканкама Аляксандр Алекса і Ірына Чындо, творчыя дэлегацыі Бялыніцкага, Слаўгарадскага, Шклоўскага, Чэрыкаўскага, Магілёўскага раёнаў. Першы раённы фестываль сямейнага адпачынку і здаровага ладу жыцця прымеркавалі да Года народнага адзінства.

Магілёўская жаночая каманда заваявала «золата» на адкрытым чэмпіянаце Беларусі па сучасным пяцібор’і

Жаночая зборная Магілёўскай вобласці заваявала залатую ўзнагароду на адкрытым чэмпіянаце Беларусі па сучасным пяцібор’і, які прайшоў у Мінску. За каманду выступілі выхаванцы Магілёўскага цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор’і Анастасія Малашанака, Таццяна Рагачова, Ірына Мікалаева.

Тыдзень моладзі стартаваў ў Магілёве

Тыдзень моладзі пройдзе ў Магілёве з 21 па 27 чэрвеня, кожны дзень якога будзе прысвечаны пэўнай тэме. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

Забароны на наведванне лясоў уведзены ў шасці раёнах Магілёўскай вобласці

Забароны на наведванне лясоў уведзены ў шасці раёнах нашай вобласці: Бабруйскім, Горацкім, Дрыбінскім, Клічаўскім, Кіраўскім і Мсціслаўскім. Прычына – высокі клас пажарнай небяспекі.

Каля 40 студатрадаў працуе ў Магілёўскай вобласці (відэа)

Гэтым летам у Магілёўскай вобласці працуе каля 40 студэнцкіх атрадаў. Моладзь дапамагае будаўнікам, урачам, аграрыям, лясной гаспадарцы і настаўнікам.

Усяго на час летніх канікул на Магілёўшчыне плануюць працаўладкаваць больш за 3 тыс. маладых людзей, старэйшых за 14 гадоў.