RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - чэрвень 30, 2021

Рэканструкцыю паветранага бою пакажуць гледачам 3 ліпеня на Буйніцкім полі

Рэканструкцыю паветранага бою пакажуць гледачам у Дзень Незалежнасці на Буйніцкім полі. Пра гэта паведаміў начальнік Магілёўскага аэраклуба ДТСААФ імя А. М. Кулагіна Іван Касім.

Міжнародная спартакіяда па інваспорце «Залаты леў» стартуе ў Магілёве 1 ліпеня

Адкрытая гарадская спартакіяда інвалідаў-калясачнікаў «Залаты леў» збярэ ў Магілёве 1–4 ліпеня больш за 60 удзельнікаў. На спаборніцтвы прыедуць спартсмены-аматары з Беларусі, Расіі і Украіны, расказаў старшыня Магілёўскай арганізацыі рэабілітацыі і спорту інвалідаў-калясачнікаў Алег Юркоў.

Тры медалі заваявалі весляры Магілёўшчыны на першынстве Еўропы ў Польшчы

«Золата» і два «серабра» заваявалі спартсмены Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту на мінулым у польскім горадзе Познань першынстве Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ сярод юніёраў, юніёрак і моладзі да 23-х гадоў.

Творчая сустрэча з рэжысёрам Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Аленай Туравай адбудзецца ў Магілёве 2 ліпеня

Творчая сустрэча з рэжысёрам Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», сцэнарыстам, паэткай Аленай Туравай адбудзецца 2 ліпеня ў кінатэатры «Радзіма». Пра гэта паведаміла спецыяліст аддзела рэкламы, сувязі са СМІ і метадычнай работы «Кінавідэапракат» Аксана Губарэвіч.

Дзіцячае свята «Усміхніся, Планета!!! У Магілёве – лета!» арганізуюць 3 ліпеня ў парку Падміколле

Дзіцячае свята «Усміхніся, Планета!!! У Магілёве – лета!» арганізуюць 3 ліпеня з 12.00 да 16.00 у парку Падміколле. Яно стане часткай мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дню горада.

«Прамая лінія» ў Магілёўскім аблвыканкаме, гарвыканкамах, адміністрацыях раёнаў, райвыканкамах вобласці 3 ліпеня праводзіцца не будзе

У сувязі з дзяржаўным святам Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня «прамая тэлефонная лінія» ў аблвыканкаме, гарвыканкамах і адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска, а таксама ва ўсіх райвыканкамах Магілёўскай вобласці праводзіцца не будзе.

Больш за 500 удзельнікаў будзе задзейнічана ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 80-годдзю абароны Магілёва

Больш за 500 удзельнікаў будзе задзейнічана ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 80-годдзю абароны горада Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны і Дню Незалежнасці Беларусі, якое адбудзецца на пляцоўцы мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле» 3 ліпеня.

Дзяржрэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары ў Беларусі працягнута да 23 верасня

Дзяржаўнае рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары (СЗТ) працягнута па 23 верасня 2021 года ўключна. Падаўжэнне ўзгоднена рашэннем Калегіі ЕЭК ад 29 чэрвеня 2021 года, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Акцыя «Падары немаўляці вышыванку» пройдзе ў Магілёўскай вобласці 1 ліпеня

Акцыя «Падары немаўляці вышыванку» пройдзе ў Магілёўскай вобласці напярэдадні Дня Незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «БРСМ».