За 4 месяцы 2021 года суб’екты малога і сярэдняга бізнесу Магілёўскай вобласці заплацілі ў бюджэт Br176,7 млн., або 35,7% ад агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.
Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі правяла штогадовую дабрачынную акцыю «Дзень абароны дзяцей з БРСМ».
Ва Уфе (Рэспубліка Башкартастан, Расія) прайшла 29-ая спецыялізаваная выстава «Газ. Нафта. Тэхналогія». Маштабнае мерапрыемства штогод праходзіць у межах расійскага нафтагазахімічнага форума.
Дарожную карту па развіцці супрацоўніцтва падпісалі Магілёўская вобласць і кітайская правінцыя Хэнань. Зацвярджэнне дакумента, подпісы пад якім паставілі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар і віцэ-губернатар правінцыі Хэнань Хэ Цзіньпін, адбылося сёння ў час анлайн-сустрэчы па міжрэгіянальным гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
У Магілёўскай вобласці ўсе раёны пачалі касавіцу. Прыбраць кармы неабходна і якасна, і ў патрэбны час. На будучы ўраджай вялікія планы: травастой у гэтым годзе не горшы за леташні, таму справа толькі за аператыўнай уборкай.
На фінальны канцэрт рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») плануюць рэалізаваць каля 2,5 тыс. білетаў. Аб гэтым у час пасяджэння пастаянна дзеючага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») заявіў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.
Абсталяванне – біяхімічны аўтаматычны экспрэс-аналізатар з прыладамі–падарыла бальніцы Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларускі дзіцячы фонд». Апарат прызначаны для больш хуткага даследаванні аналізу крыві.
Каля дзесяці прамысловых прадпрыемстваў Магілёўшчыны аказваюць экскурсійныя паслугі. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця, якое распрацавала некалькі маршрутаў, у межах якіх запланавана разам з гістарычнымі і культурнымі славутасцямі наведванне прамысловых прадпрыемстваў.
У Брэсце правялі адкрыты Кубак Беларусі па лёгкай атлетыцы. За ўзнагароды змагаліся наймацнейшыя спартсмены з усіх рэгіёнаў краіны, а таксама з Бахрэйна і Ізраіля.