RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - люты 22, 2023

Трактарны біятлон прайшоў у БДСГА

Адкрытае першынство «Трактарны біятлон 2023» адбылося сёння ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. Незвычайны біятлон на трактарах замест лыж праходзіць ужо другі раз. Спаборніцтвы прымеркавалі да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 25 лютага першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі

Прамую тэлефонную лінію правядзе 25 лютага першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Канстанцінавіч Савіцкі. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Вера Шырокая: «Белая Русь» аб'ядноўвае сёння практычна ўвесь стратэгічны сацыяльны рэсурс нашай дзяржавы

Заклад міру і згоды ў дзяржаве залежыць ад узроўню развіцця грамадзянскай супольнасці, а партыйнае будаўніцтва лічу неабходнай стратэгіяй, бо гэта не толькі ўдзел грамадзян у дзяржаўным кіраванні, але і аснова палітычнай стабільнасці. Без моцных палітычных партыяў і грамадзкіх аб'яднанняў цяжка далей вырашаць многія працэсы.

«Мы разам». II Форум развіцця грамадзянскай супольнасці стартуе ў Бабруйску

II Форум развіцця грамадзянскай супольнасці «Мы разам» стартуе ў Бабруйску. Пра гэта паведамілі ў Ленінскай раённай арганізацыі Бабруйска РГА «Белая Русь».

Дзмітрый Шаўцоў: сёлета ў Магілёве плануецца адкрыць самы вялікі крызісны цэнтр у краіне

У гэтым годзе ў Магілёве плануецца адкрыць самы вялікі крызісны цэнтр у краіне, паведаміў генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў на выніковай калегіі прэзідыума арганізацыі за мінулы год.